Фільм расказвае пра маладых беларусаў, якія пасля ўцёкаў з краіны шукаюць сваё месца ў свеце.
Траўматычныя ўспаміны пра рэпрэсіі, барацьбу з сістэмай і тугу па звычайным жыцці. Маладыя беларусы, вымушаныя эміграваць пасля жорсткага падаўлення антыўрадавых пратэстаў восенню 2020 года, не здаюцца. Як і герой фільма, вядучы канала NEXTA, які ўцёк з краіны і спрабуе знайсці сябе ў новай польскай рэчаіснасці. Але цяжка жыць паасобку.
Жыццё Андрэя – гэта з аднаго боку хіп-хоп, татуіроўкі і тусоўкі, а з другога – настальгія, адчуванне безнадзейнасці і ўсё горшая інфармацыя з Беларусі, якую ён кожны дзень пускае ў эфір.
Ці знойдзе пакаленне маладых людзей, якое так моцна пацярпела ад паразы лібертарыянскага паўстання і міліцэйскіх рэпрэсій, сілы працягваць барацьбу за дэмакратыю? Як зменіцца іхная сітуацыя з расійскім уварваннем ва Украіну, у якім іх краіна бярэ ўдзел разам з агрэсарам?
Стужка будзе паказаная ў рамках секцыі «Новыя польскія фільмы». Фестываль «WATCH DOCS Права чалавека ў кіно» пройдзе з 2 па 11 снежня.
ав