Беларуская Служба

У пятніцу распачынаецца кінафестываль Watch Docs

02.12.2022 10:39
На ім будуць паказаныя фільмы і пра Беларусь.
Аўдыё
  • У пятніцу распачынаецца кінафестываль Watch Docs
.
..

У пятніцу распачынаецца кінафестываль Watch Docs – адно з двух найбуйнейшых сусветных кінамерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. На ім паказваюць дакументальныя фільмы, у якіх прыхільнасць да правоў асобы спалучаецца з кінамастацтвам.

Акрамя міжнароднага снежаньскага фестывалю ў Варшаве, Watch Docs – гэта таксама вандроўны фестываль у 30 гарадах Польшчы, анлайн-фестываль, праект Watch Docs Diy і Watch Docs Belarus. Сёлета – гэта ўжо 22-гі па ліку фестываль.

Асноўны конкурс складаецца з ажно дванаццаці выдатных дакументальных фільмаў, якія адрозніваюцца па многіх параметрах – паходжанні, тэматыцы, выкарыстанні мовы фільма, узросце і вопыту стваральнікаў. Аднак іх аб'ядноўваюць дзве праблемы: усе яны тычацца правоў чалавека – і ўсе яны прайшлі прэмʼеры на самых важных кінафестывалях свету.

Агулам на Watch Docs будзе паказана больш за 50 дакументальных фільмаў сусветнага ўзроўню. У гэтым годзе асобную катэгорыю складаюць фільмы на тэму чалавек-жывёла. Будуць фільмы пра ваенныя злачынствы ва Украіне, а таксама пра падводныя камяні прыватызацыі сістэмы дамоў састарэлых у Фінляндыі, а таксама пра магчымасці і пагрозы, звязаныя з выкарыстаннем найбуйнейшай у свеце платформы сацыяльных сетак ды многае іншае.

Праграма тут.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры