Беларуская Служба

У бібліятэцы Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне чарговы раз падрыхтавалі ялінку з 200 кампутараў

08.12.2022 10:19
Супрацоўнікі бібліятэкі Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне чарговы раз падрыхтавалі ялінку ў духу zero waste (нуль адкідаў).
.
. PAP/Tomasz Waszczuk

Універсітэцкая ялінка складаецца з мудрагелістай кампазіцыі з каля 200 кампутараў, якія былі выведзены з універсітэцкага карыстання з-за зносу. Дрэўца мае вышыню тры метры, а на яе вяршыні замест зоркі - тры маніторы, на якіх красуецца лагатып Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта.

Над канструкцыяй ялінкі супрацоўнікі бібліятэкі працавалі з кастрычніка - адпрацоўвалі размяшчэнне кампутараў такім чынам, каб канструкцыя была ўстойлівай.

На працягу многіх гадоў перад Калядамі ўніверсітэцкая бібліятэка ў Ольштыне будуе арыгінальныя ялінкі, якія нясуць пасыл, звязаны з выклікам сучаснасці. У мінулыя гады навагодняе дрэўца было зроблена з выкарыстаных дыскетак, ПЭТ-бутэлек, старых кампакт-дыскаў або бібліятэчных скрынь, дзе некалі захоўваліся каталогі кніг.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры