Беларуская Служба

Польшча просіць ЮНЕСКА паспрыяць у вяртанні твораў мастацтва

14.12.2022 14:45
МЗС Польшчы звярнулася да генеральнага дырэктара ЮНЕСКА аб супрацоўніцтве ў справе вяртання польскіх культурных каштоўнасцяў, разрабаваных падчас вайны.
      -
Міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі і віцэ-міністр Аркадыюш МулярчыкPAP/Albert Zawada

Намеснік міністра замежных спраў Аркадыюш Мулярчык нагадаў, што многія творы мастацтва, выкрадзеныя з Польшчы, дагэтуль знаходзяцца ў прыватных і музейных калекцыях Германіі і іншых еўрапейскіх краін.

Падчас прэс-канферэнцыі віцэ-міністр Аркадыюш Мулярчык падкрэсліў, што ЮНЕСКА – гэта ўстанова, якая адыгрывае ключавую ролю ў ахове культурнай спадчыны.

-Пад эгідай гэтай арганізацыі былі прынятыя шэраг рэзалюцый, канвенцый, рэкамендацый, якія заклікаюць да аховы культурніцкіх каштоўнасцяў ва ўмовах збройнага канфлікту і прадухілення нелегальнага гандлю імі. У рамках ЮНЕСКА таксама дзейнічае Міжурадавы камітэт, адказны за пошук адпаведных сродкаў, якія спрашчаюць двухбаковыя перамовы ў справе рэстытуцыі ці звароту твораў мастацтва. Мы звяртаемся да дырэктар гэтай арганізацыі з просьбай канструктыўнай падтрымкі з боку арганізацыі ў працэсе вяртання скрадзеных з Польшчы твораў культуры, - адзначыў Мулярчык.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры