Беларуская Служба

«Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва (ФОТА)

06.01.2023 11:11
У 1939 – 1944 гадах «Павяк» быў найбуйнейшай нямецкай палітычнай турмой на тэрыторыі акупаванай Польшчы.
Аўдыё
  • «Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва
Музей нямецкай турмы «Павяк» Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=113340634

Напрыканцы 2022 года Музей нямецкай турмы «Павяк» адзначаў 57-годдзе заснавання. Музейная ўстанова была створаная па ініцыятыве і пры ўдзеле былых палітвязняў гітлераўскай турмы ў памяць аб ейных ахвярах. «Павяк» быў найбуйнейшай палітычнай турмой у нямецкім Генерал-губернатарстве, а фактычна прыпынкам на шляху да смерці.

Музей нямецкай турмы «Павяк» – гэта асаблівае месца на мапе Варшавы. Следчая турма, вядомая як «Павяк» (ад назвы вуліцы Павія), дзе знаходзілася ўваходная брама, была пабудавана ў 1830-1836 гадах па праекце вядомага варшаўскага архітэктара Генрыка Марконі.

Комплекс займаў участак плошчай 1,5 гектара і быў абнесены сцяной з дзвюма вартавымі вежамі. У галоўным корпусе размяшчалася чатырохпавярховая мужчынская турма. Жаночая турма пад назвай «Сербія» размяшчалася ў двухпавярховым будынку былога ваеннага шпіталя. У склад комплекса ўваходзілі і гаспадарчыя пабудовы, узведзяныя ў розныя часы.

У турме, якая дзейнічала тут у 1835-1944 гадах, утрымлівалі польскіх патрыётаў, якія змагаліся з расійскім захопнікам, палітвязняў – пераважна камуністаў, як, напрыклад, Роза Люксембург, а падчас Другой сусветнай вайны – палякаў, якія трапілі ў аблаву (часта жанчын і дзяцей), а таксама ўдзельнікаў польскага руху супраціву.

«Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=100183420 «Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=100183420

Пасля таго, як немцы занялі Варшаву ў 1939 годзе «Павяк» працягваў дзейнічаць як турма Паліцыі бяспекі і Службы бяспекі Варшаўскай акругі. Першых палонных немцы пасялілі сюды ў першых днях кастрычніка 1939 года.

Размешчаная ў самым цэнтры горада турма, стала сведкам масавых злачынстваў, якія шакавалі акупаваную Варшаву.

Дырэктар музэя Яанна Гярчыньска(Joanna Gierczyńska) нагадвае, што «Павяк» з’яўляецца сымвалем пакутніцтва палякаў:

- «Павяк» – гэта адно з найважнейшых месцаў памяці не толькі ў Варшаве, але ва ўсяе Польшчы. Музей нагадвае, пра былую варшаўскую турму – сімвал барацьбы за свабоду і незалежнасць не толькі падчас Другой сусветнай вайны, але з часоў паўстання 1863-1864 гадоў да Варшаўскага паўстання.

У 1939 – 1944 гадах «Павяк» быў найбуйнейшай нямецкай палітычнай турмой на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Тут немцы ўтрымлівалі каля 100 тысяч чалавек, з якіх каля 37 тысяч забілі, а каля 60 тысяч вывезлі ў 95 транспартах у канцэнтрацыйныя лагеры і іншыя месцы зняволення.

У асноўным вязнямі турмы былі варшавяне, хоць былі і вязьні, дасланыя з паліцэйскіх пастарункаў з падваршаўскіх гарадкоў. Тут таксама ўтрымлівалі затрыманых у Польшчы іншаземцаў, асобы, падазраваныя ва ўдзеле ў падпольных арганізацыях або іх падтрымцы, закладнікаў, людзей, захопленых падчас вулічных аблаваў. Вязнямі «Павяка» таксама былі габрэі. Тут утрымліваўся, між іншым, Януш Корчак – польскі педагог, урач-педыятр, дзіцячы пісьменнік і грамадскі дзеяч, які загінуў гераічнай смерцю ў нямецкім канцлагеры ў Трэблінцы.

З «Павяка» вязняў адпраўлялі ў канцлагеры ў Асвенцым, Равенсбрук, Штутгоф, Заксенхаўзен, Бухенвальд, Грос-Розэн і Майданэк. Зняволеных у кайданках перавозілі ў грузавіках на варшаўскія вакзалы, дзе іх загружалі ў вагоны для жывёлы. Падарожжа ў натоўпе, без ежы і пітва – часта доўжылася некалькі дзён і заканчвалася смерцю.

Тысячы вязняў турмы «Павяк» былі расстраляны немцамі. Першапачаткова смяротныя «прысуды» праводзіліся ў выкананне ў розных частках горада. У канцы 1939 года месцам расстрэлу быў абраны Кампіноскі лес. Вязняў расстрэльвалі таксама на тэрыторыі Варшаўскага гета.

«Павяк» стаў для тысячаў палякаў пачаткам кашмару – адным з тых, хто перажыў яго, быў Станіслаў Залеўскі(Stanisław Zalewski):

- «Павяк» – гэта было першае выпрабаванне патрыятызма чалавека. Вязні або не пакідалі турмы жывымі, або накіроўваліся на наступныя этапы, то бок у канцлагеры ці іншыя месцы зняволення. «Павяк» – гэта першы этап пакуты: «Павяк», «Аўшвіц», «Маўтхаўзен», «Гузен»… Не ўсе вязні здолелі прайсці гэты шлях.

У канцы ліпеня 1944 года ў сувязі са з'яўленнем Чырвонай арміі на ўскраіне Варшавы немцы пачалі паспешлівую ліквідацыю турмы. Большасць вязняў акупанты вывелі і загрузілі ў вагоны, а затым адправілі ў канцлагеры ў Грос-Розене і Равенсбрук. Пасля гэтай трагічнай дэпартацыі ў турме засталася пэўная колькасць вязняў. Каля 200 чалавек, у тым ліку медперсанал, былі вызваленыя, а астатнія расстраляныя ў руінах гета, або забітыя інʼекцыямі фенолу.

Падчас цырымоніі з нагоды 57-годдзя музэя, якая адбылася напыканцы 2022 года, былі прэзентаваныя вынікі кансэрвацыі былой турмы і памятных рэчаў вязняў, кажа дырэктар музэя Яанна Герчыньска:

- Да нашых часоў захавалася няшмат арыгінальных элементаў пасля гістарычнай турмы. «Павяк» узарвалі немцы падчас Варшаўскага паўстання. Захавалісся толькі фрагменты сценаў, якія мы кансервавалі. У сваю чаргу на экспазіцыі мы паказваем арыгінальная прадметы, часта зробленыя самімі вязнямі. Тут шмат прадметаў выкананых з хлеба, як ружанцы. Ёсць лісты. Гэта нашая спадчына, якую мы стараемся захаваць для будучых пакаленняў.


«Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва «Павяк» – сімвал польскага пакутніцтвa/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=32628044

Зараз Музей турмы «Павяк» знаходзіцца ў будынку, які быў узведзены на ацалелых падмурках часткі турэмных будынкаў на вуліцы Дзельнай. Архітэктурны праект установы распрацавалі Рамуальд Гут і Мечыслаў Малдава. Абʼект быў адкрыты для наведвальнікаў 28 лістапада 1965 года. Зараз ён з’яўляецца аддзелам Музея незалежнасці ў Варшаве.

На экспазіцыю складаюцца, у тым ліку, турэмны 7-ы аддзел і пяць камераў, у тым ліку камера каранціну і камера смяротнікаў, рэканструяваныя паводле захаваных рысункаў, успамінаў і сведчанняў зняволеных.

На выставе можна паглядзяць арыгінальныя элементы абсталявання, вершы, дзённікі, сакрэтныя лісты, календары і розныя дробныя прадметы, зробленыя вязнямі.

У комплекс Музея турмы «Павяк» таксама ўваходзяць: слуп, які ўяўляе сабой фрагмент уязной брамы і помнік у выглядзе бронзавай копіі дрэва, на якім з 1945 года семʼі загінулых змяшчалі эпітафіі, а таксама бетонная сцяна з блокаў пяшчаніка, якая акружае тэрыторыю музея. Акрамя фрагмента брамы, дрэва было адзіным сведчаннем існавання турмы, якое захавалася пасля вайны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У Варшаве можна паглядзець выставу пра трагічны лёс першага прэзідэнта даваеннай Польшчы

09.12.2022 13:31
Экспазіцыя была наладжана ў рамках адзначэння стагоддзя прэзідэнцкай прысягі і трагічнай смерці Габрыеля Нарутовіча.