Беларуская Служба

25-ы раз будуць уручаныя самыя прэстыжныя ўзнагароды ў галіне польскага кіно – «Арлы»

10.01.2023 13:19
На працягу амаль трох тыдняў гледачы і члены Польскай кінаакадэміі будуць глядзець фільмы, намінаваныя на сёлетнюю ўзнагароду.
Аўдыё
  • 25-ы раз будуць уручаныя самыя прэстыжныя ўзнагароды ў галіне польскага кіно – «Арлы»
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Каардынатар агляду Рафал Паўлоўскі тлумачыць, што ў яго рамках будзе паказана 70 фільмаў:

-У пераважнай большасці гэта мастацкія фільмы, але будуць і дакументальныя, якія паказваліся ў польскіх кінатэатрах у мінулым годзе. Дыяпазон вельмі шырокі, паколькі з аднаго боку гэта фільмы, якія збіралі рэкордную колькасць гледачоў, як «Лісты да М. 5», а на другім полюсе фільм «Silent Twins» Агнешні Смачыньскай, прэм’ера якога адбылася на Канскім фестывалі, пасля яго ацанілі на кінафестывалі ў Гдыні. Будзе самы тытулаваны фільм «Хлеб і соль» Дам’яна Кацура.

Рафал Паўлоўскі дадае, што падчас агляду, акрамя кінапаказаў, запланавана 29 сустрэч з іх стваральнікамі.

Намінацыі ва ўсіх катэгорыях «Арлоў-2023» будуць абвешчаныя 8 лютага, імя пераможцы «Арлоў-2023 за жыццёвыя дасягненні» – 1 сакавіка, цырымонія ўзнагароджання прэміі адбудзецца 6 сакавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры