Ганаровым госцем упершыню выступае Польшча. Гэта будзе магчымасць папулярызаваць не толькі польскую літаратуру, але і культуру. Кірмаш працягнецца да 5 лютага.
Падчас апошняй выставы перад пандэміяй (2019) TIBE наведалі ў агульнай складанасці 580 тысяч чалавек. На 1859 стэндах прадставілі сябе 735 экспанентаў з 52 краін. Да гэтага часу ганаровым госцем былі Францыя, Венгрыя, Ізраіль і Паўднёвая Карэя.
«Удзел у кірмашы з'яўляецца элементам стратэгіі прысутнасці польскай літаратуры за мяжой, якую паслядоўна рэалізуе Інстытут кнігі, у тым ліку там, дзе яна дагэтуль была слаба адзначана. Хаця польская літаратура ў апошнія гады трыумфавала ва ўсім свеце, аб чым сведчыць Нобелеўская прэмія Вольгі Такарчук, шматлікія лаўры нашай дзіцячай літаратуры на прэстыжным Міжнародным кніжным кірмашы ў Балонні або намінацыі на важныя міжнародныя ўзнагароды за польскую прозу і паэзію, мы па-ранейшаму стараемся, каб яна ахапіла як мага больш месцаў у свеце», – падкрэсліваюць у Інстытуце кнігі.
Дырэктар Інстытута кнігі Дарыюш Яворскі адзначыў, што польскі стэнд – гэта «не толькі кнігі і літаратура, але папулярызацыя польскай культуры за мяжой, адсюль музыка, выяўленчае мастацтва, сустрэчы, якія выходзяць за межы выключна літаратурных дыскусій, кулінарыя.
Да гэтага часу вялікую папулярнасць на Тайвані набылі такія творцы, як Януш Корчак, Віслава Шымборска і Анджэй Сапкоўскі. Выдаецца таксама ўсё больш дзіцячай літаратуры, напр. кнігі Аляксандры і Даніэля Мізельскіх, Міхала Русінэка, Пятра Сохі і Войцеха Грайкоўскага ці – вельмі папулярнай ва Усходняй Азіі – Івоны Хмялеўскай. Польская літаратура нон-фікшн, асабліва кнігі Вітольда Шаблоўскага, таксама набірае ўсё больш чытачоў.
ав