4 лютага Беларускі Моладзевы Хаб запрашае адразу на два выступы Рамана Арлова, беларускі музыка, кампазітар, стваральнік тэатральных праектаў для дзяцей і дарослых які ў гэты дзень святкуе свой дзень нараджэння.
У 15:00 Дзіцячы музычны монаспектакль «Як Святы Мікалай Новы Дзень уратаваў», разлічаны на дзяцей і дарослых.
У 17:00 у цёплым лямпавым акустычным гучанні прагучаць найбольш вядомыя хіты Рамана Арлова – «Адлегласць», «Сонца смяецца», «Зорка Венера», «Станцыя», «Маё Сонца», «Будзьма Беларусамі» і многія многія іншыя, а таксама абсалютна новыя песні.
Раман здабыў вядомасць у пачатку 2000х як адзін з сузаснавальнікаў легендарных «J-Морс», выступіў стваральнікам многіх вядомых беларускамоўных хітоў – «Так-Цік-Так», «Яна», «Адлегласць», «Маё Сонца» і іншых.
З 2010 года запусціў уласны музычны праект «У нескладовае», з якім даў багата канцэртаў, выпусціў альбом і тры самотнікі-сінглы – «Будзьма Беларусамі», «Станцыя», «Скажы, Кастусь»
З 2016 года займаецца музычным тэатрам, калі быў прэзентаваны шырокай публіцы мюзікл «Чарадзей» аб жыцці і прыгодах славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея. У праекце Раман Арлоў выступіў як аўтар музыкі, словаў і лібрэта.
З 2017 Раман запусціў адзін з самых паспяховых сваіх праектаў – цыкл тэатральна-музычных казак «Неверагодныя прыгоды літары Ў».
ав/БМХ