Беларуская Служба

Не стала акцёра, які геніяльна выканаў ролю банкіра Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2» (ВІДЭА)

04.02.2023 10:39
Леанард Пятрашак дасканала выконваў не толькі камедыйныя, але і драматычныя ролі.
Аўдыё
  • Не стала акцёра, які геніяльна выканаў ролю банкіра Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2»
Leonard Pietraszak (z lewej) w filmie Vabank II w reż Jana Machulskiego, 1985 r. Fot. Forum
Leonard Pietraszak (z lewej) w filmie "Vabank II" w reż Jana Machulskiego, 1985 r. Fot. ForumForum

1 лютага з’явілася сумнае паведамленне: памёр вядомы польскі акцёр Леанард Пятрашак. Артысту было 86 гадоў. У спадчыну ён пакінуў свае непаўторныя ролі ў кіно, дзякуючы якім стаў вядомым артыстам.

Беларускім тэлегледачам Леанард Пятрашак вядомы перш за ўсё дзякуючы геніяльнаму выкананню ролік банкіра Густава Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2» рэжыcёра Юліюша Махульскага.


Praskie Spotkania z Gwiazdą, Leonard Pietraszak. Praskie Spotkania z Gwiazdą, Leonard Pietraszak.

Леанард Пятрашак нарадзіўся ў 1936 годзе ў горадзе Быдгашчы (цэнтральная Польшча). Першую невялікую ролю ў кіно ён выканаў у 1957 годзе ў фільме «Сапраўдны канец вялікай вайны». У чэрвені 1959 года Пятрашак дэбютаваў як акцёр у тэатры, а праз год скончыў акцёрскі факультэт прэстыжнай Лодзінскай дзяржаўнай вышэшай кіна- тэле- і тэатральнай школы. Шырокую папулярнасць у Польшчы атрымаў пасля выканання галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Чорныя хмары» 1973 года, а роля крымінальнага банкіра ў фільме «Ва-банк» зрабіла яго вядомым далёка за межамі краіны.

Пасля заканчэння кінашколы служыў у познаньскіх тэатрах. У 1965 годзе пераехаў у Варшаву, дзе і застаўся жыць, працуючы ў розных сталічных тэатрах і здымаючыся кіно. З 1977 года ажно да 2008 год, да выхаду на пенсію, быў звязаны з варшаўскім Тэатрам «Атэнэум». Дарэчы, пазней, ужо будучы вядомым акцёрам, Леанард Пятрашак казаў, што служыць у Тэатры «Атэнэум» ён яшчэ марыў, будучы студэнтам. У інтэрв’ю Польскаму радыё ён таксама казаў, што акцёр павінен шмат іграць, каб развівацца як майстар сцэны.

- Пасля тэатральнай школы трэба іграць, каб развівацца як акцёр, бо акцёрскае майстэрства – гэта рамяство. Адзіная рэч, аб якой шкадую як акцёр, дык тое, што я мала іграў у творах Чэхава. Я пра гэта марыў, магчыма, таму, што мой характар падобны да характару многіх чэхаўскіх герояў.

Але, безумоўна, найбольшую вядомасць Леанарду Пятрашаку прынеслі крымінальныя камедыі «Ва-банк» і «Ва-банк 2», у якіх паказаная Польшча 1930-х гадоў. У фільмах акцёр геніяльна выканаў ролю банкіра і адначасова аферыста Густава Крамера, які не цураўся злачынных спраў.


Kadr z filmu "Vabank". Na pierwszym planie Leonard Pietraszak jako Gustaw Kramer. Z prawej - w roli komisarza Przygody - Józef Para Kadr z filmu "Vabank". Na pierwszym planie Leonard Pietraszak jako Gustaw Kramer. Z prawej - w roli komisarza Przygody - Józef Para

Леанард Пятрашак дасканала выконваў не толькі камедыйныя, але і драматычныя ролі. Акрамя кіно і тэатру, ён таксама любіў джаз і мастацтва. Акцёр калекцыянаваў карціны польскіх мастакоў з канца 19-га, пачатку 20-га стагоддзяў. Калекцыю выяўленчага мастацтва ён бясплатна перадаў музею ў Быдгашчы. Дарэчы, паводле запавету Пятрашака, пахавалі артыста ў яго родным горадзе.


Leonard Pietraszak Leonard Pietraszak

Жонкай артыста была актрыса Ванда Маяруўна. На хвалях Польскага радыё яна згадвала, што акцёр не любіў гучных кампаній і аддаваў перавагу праводзіць час дома. Часта прыносіў дадому букеты кветак, бо быў вялікім эстэтам і любіў іх пах.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

на галоўным фота: Леанард Пятрашак (злева) ў фільме «Ва-банк 2»

Больш на гэтую тэму: Машына часу