Як кажа заснавальніца «Паўночнага ззяння» і заснавальніца анлайн-кінатэатра Воля Чайкоўская, Vodblisk – платформа, пакліканая праліць святло на беларускае кіно, зрабіць яго даступным, вядомым і папулярным. Стужкі, адмыслова адабраныя куратарамі, будуць з’яўляцца на платформе штомесяц, папаўняючы пакрысе калекцыю кінатэатра.
Доступ да любога фільма можна купіць на 30 дзён ды глядзець яго колькі заўгодна разоў. Ужо 1-га сакавіка стане даступны першы фільм – «Мая бабуля з Марса», кранальная дакументальная гісторыя, знятая беларусам Аляксандрам Міхалковічам.
Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны.
ав/Паўночнае ззянне