Беларуская Служба

Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль пра Мікалая Каперніка

22.02.2023 09:12
550 гадоў таму, 19 лютага 1473 года, нарадзіўся Мікалай Капернік, выдатны астраном, матэматык і ўрач.
Аўдыё
  • Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль пра Мікалая Каперніка
 ,  ,
Уладзімеж Прэс, Анджэй Ферэнц, Марцін Пшыбыльскі Фота: Wojciech Kusiński/PR

З гэтай нагоды Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль Ганны Шаматулы «Salto mortale» паводле «Пра кручэнне нябесных целаў» Мікалая Каперніка, кажа кіраўнік радыёсцэны Януш Кукула:

-Мы знаходзімся на вуліцы Фларыянскай у Кракаве, дзе Ян Матэйка малюе вядомы партрэт «Астраном Капернік. Размова з Богам». Праз хвіліну ў гэтай кватэры паяўляецца Пталамей, якога Мікалай Капернік дакладна вывучаў, і Галілей – вялікі абаронца адкрыццяў польскага астранома. Размова, якая ніколі не адбылася, але якая для нас з’яўляецца натхненнем для роздуму над прыгажосцю, праўдай, свабодай, навукай і жыццём.

У радыёспектаклі ўдзельнічаюць Анджэй Ферэнц, Марцін Пшыбыльскі, Уладзімеж Прэс, Анджэй Масталеж, Лукаш Вуйцік і Анжаліка Куроўска.

Тэатр Польскага радыё штогод рыхтуе каля 160 прэм’ераў. Прэм’еры гучаць у Першай праграме Польскага радыё па чацвяргах і нядзелях.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Дзень роднай мовы прэзентавалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай

21.02.2023 13:32
У ёй сабраныя больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак, якія сустрэліся з моўнай дыскрэдытацыяй.