Гадзіннікавая вежа кафедры на Вавелі будзе адноўлена. Гэта адна з найстарэйшых вежаў у вавельскіх комплексе, самы высокі аб’ект у цэнтры Кракава і візітная картачка горада. На вежы знаходзіцца механізм старадаўняга гадзінніка і звон.
Дырэктар Каралеўскага замка на Вавелі Анджэй Бэтлей(Andrzej Betlej) паясняе, што верхняя частка будынку і драўляная канструкцыя патрабуюць тэрміновага рамонту:
- Пасля ста гадоў неабходна правесці работы, якія дазволяць надалей любавацца гэтым важным элементам панарамы не толькі Вавельскага ўзвышша, але і ўсяго Кракава. Рамонтныя працы ахопяць не толькі драўляную канструкцыю, але таксама дах вежы і скульптуры ў стылі позняга барока.
Кошт усяго праекту ацэньваецца ў 7,5 мільёна злотых, а яго рэалізацыя будзе працягвацца тры гады.
IAR/аз