Беларуская Служба

Кніга «(Не)расстраляныя» трапіла на паліцу бібліятэкі Кангрэса ЗША

05.04.2023 12:55
Яна ўтрымлівае ў сабе 18 гісторый жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў ды іх абраныя творы.
.
.фота: BCC

Аўтарам ідэі і кіраўніком цэлага мультымедыйнага праекта «НЕрасстраляныя» з'яўляецца кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. За гэты праект, а дакладней за «вяртанне імёнаў і твораў рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры», ён быў адзначаны прэміяй імя Алеся Адамовіча.

Кніга ўпершыню выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Да Ночы паэтаў у 2022 годзе выйшла другое яе выданне, а таксама электронная версія кнігі.

Спампаваць – https://tuzinfm.by/nierasstralianyja
Каб замовіць папяровую версію кнігі пішыце на shop@kamunikat.com.

ав/BCC

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры