Беларуская Служба

У палацы Любамірскіх у Любліне ствараецца Музей усходніх тэрыторый былой Польшчы

04.05.2023 08:16
Адкрыццё Музею ўсходніх тэрыторый былой Польшчы запланавана на другую палову 2025 года.
Пётр Гліньскі глядзіць экспанаты з будучага музеюfot. Danuta Matloch

Праз крыху больш чым два гады будзе гатовы вялікі музей, які будзе прадстаўляць гісторыю былых усходніх тэрыторый Рэспублікі Польшча (палякі на іх кажуць Крэсы). Музей размесціцца ў былым палацы Любамірскіх, які быў набыты на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Глінскі.

Віцэ-прэм’ер паведаміў, што па ўсёй Польшчы ствараюцца новыя музейныя філіялы і ідуць далейшыя інвестыцыі, а Нацыянальны музей у Любліне – яшчэ адна ўстанова, якая вельмі дынамічна і мудра развіваецца.

Музей усходніх тэрыторый былой Польшчы, які ствараецца, будзе месцам дыялогу і адукацыі, гэта будзе сучасны музей, які звяртаецца да важнай часткі польскай традыцыі і спадчыны.
Гатовы сцэнар пастаяннай экспазіцыі пад назвай «Падарожжа па Крэсах». Музей усходніх тэрыторый былой Польшчы пачаў збіраць экспанаты з канца 2020 года. Зараз у інвентарнай кнізе ўстановы каля 1 тысячы апісанняў экспанатаў. Набытыя музейныя прадметы з’яўляюцца вынікам закупак і шматлікіх збораў з серыі «Выратаванае з Крэсаў», праведзеных па ўсёй Польшчы.

Адкрыццё Музею ўсходніх тэрыторый былой Польшчы запланавана на другую палову 2025 года.
Задача музею – збіранне, ахова і прэзентацыя спадчыны матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама правядзенне навуковых даследаванняў і распаўсюджванне ведаў аб усходніх землях.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры