Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя «Pokolenie» гурту Kombii

04.05.2023 16:18
Гісторыя калектыву, які запісаў кампазіцыю, даволі складаная.
Аўдыё
Kombii i Grzegorz Skawiński.
Kombii i Grzegorz Skawiński.Archiwum "Lata z Radiem"

Першая праграма Польскага радыё, як штогод, аб'явіла май «месяцам польскай песні». У эфіры радыё гучаць кампазіцыі польскіх выканаўцаў. З гэтае нагоды журналісты падрыхтавалі хіт-парад самых папулярных польскіх песняў XXI стагоддзя. Яны адабралі 100 песень, у тым ліку культавы хіт гурта «Комбіі» пад назвай «Пакаленне».

Гісторыя калектыву Kombiі, які запісаў кампазіцыю «Пакаленне», даволі складаная. Група пад назваю Kombi была заснаваная яшчэ ў далёкія 70-ыя, яна з поспехам запісвала кампазіцыі, многія з якіх сталі шлягерамі. І так да 2003 года, калі шляхі музыкантаў разышліся. Адзін з лідараў – Гжэгаж Скавіньскі заснаваў свой калектыў з назваю Kombii, а Славамір Ласоўскі назваў сваю групу Kombi Łosowski. Пазней музыканты спрачаліся за назоў, нават падалі скаргу ў Еўрапейскі суд. Справа ў тым, што гурт Ласоўскага на працягу нейкага часу даваў канцэрты пад старой назваю Комбі, без дадатку «Ласоўскі», што не спадабалася Скавіньскаму, і той прымусіў праз суд былога калегу адмовіцца ад назвы Комбі. Вось так бывае, справа даходзіць да суду, калі людзі не ў стане дамовіцца.

Але мы не будзем разбірацца, хто мае рацыю, а хто не, а паслухаем кампазіцыю «Pokolenie», якая ўвайшла ў спіс польскіх шлягераў XXI стагоддзя. Па словах выканаўцы, Гжэгажа Скавіньскага, яе значэнне шматслойнае. Гэты выдатны тэкст напісаў Яцэк Цыган, ён універсальны, таксама, дарэчы, як і музыка. «Песні ўжо два дзесяцігоддзі, а пры гэтым многія маладыя людзі спяваюць яе і знаходзяць у ёй сваю праўду», – адзначыў лідар Kombiі.

Rodzisz się – to znak. Kocha cię ten świat. Barwy dnia, twój krzyk I barwy nocy. Masz już parę lat. Czujesz w co się gra: Dobro, zło i śmiech prosto w oczy. W bramie łyk jak skok. Kumple są, jest noc. Ona jest o krok, już dorosłeś.

Każde pokolenie ma własny czas. Każde pokolenie chce zmienić świat. Każde pokolenie odejdzie w cień. A nasze nie.

Okres burz, twój bunt. Wolność ma jej biust. Rzucasz dom, by dom Swój założyć. Dziecka płacz przez sen. Gorzki smak jej łez. I ta myśl, by to godnie przeżyć.

Każde pokolenie ma własny czas. Każde pokolenie chce zmienić świat. Każde pokolenie odejdzie w cień. A nasze nie! Każde pokolenie ma własny głos. Każde pokolenie chce wierzyć w coś. Każde pokolenie rozwieje się. A nasze nie! Droga na sam szczyt. A tam nie ma nic. Tylko ślady po pokoleniach... 

Ты нараджаешся – гэта знак. Любіць цябе гэты свет. Колеры дня, твой крык, і колеры ночы. Табе ўжо некалькі гадоў. Ты адчуваеш правілы гульні: дабро, зло і смех прама ў вочы. У падваротні глыток, як скачок. Сябры ёсць, і ноч, і яна за адзін крок, ты – дарослы.

У кожнага пакалення свой час. Кожнае пакаленне хоча змяніць свет. Кожнае пакаленне адыдзе ў цень. А наша – не.

Перыяд буры, твой бунт. У свабоды яе бюст. Ты кідаеш дом, каб заснаваць свой дом. Дзіцяці плач праз сон, горкі смак яе слёз, і гэтая думка, каб гэта годна пражыць.

У кожнага пакалення свой голас. Кожнае пакаленне хоча ў нешта верыць. Кожнае пакаленне развеецца. А наша – не! Шлях на вяршыню, а там нічога няма. Толькі сляды пакаленняў...

Kocha cię ten świat – любіць цябе гэты свет. Калі коратка тлумачыць розніцу паміж дзеясловамі kochać i lubić на польскай мове, то кохаць называе больш глыбокае пачуцце, якое датычыць як правіла людзей, якія ўступаюць у блізкія інтымныя адносіны, але не толькі. Можна таксама кахаць свайго хатнюю жывёлу (tak bardzo kocham swego psa), а нават кватэру. А любіць – гэта такое цёплае пачуццё, а не гарачае.

Lubię cię, jesteś fajną osobą – Ты мне падабаешся, ты – файны чалавек (але да кахання далёка).

Barwy dnia – колеры дня. У чым розніца на польскай мове паміж словамі barwa і kolor. У гутарковай мове – гэта практычна адно і тое ж, сінонімы. Але ў навуцы і прафесійнай мове – не. У навуковым плане barwa і kolor – два розныя паняцці. Калі казаць коратка, kolor адносіцца да фізічнага стану абʼекта ў белым святле, у той час як barwa можа змяняцца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці і колеру святла, можна перакласці на беларускую мову словам «адценне». Так што kolor – пастаяннае паняцце, а barwa можа мяняецца ў залежнасці ад умоваў.

Czujesz, w co się gra – ты адчуваеш, разумееш правілы гульні.

Kumple – у гутарковай мове сябры, прыяцелі.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы