«Гэта будуць спектаклі для меншых і большых гледачоў і глядачак. Спектаклі-сок, спектаклі-жар, спектаклі-навальніца! Вы толькі зірніце на расклад! Квіткі ўжо ў продажы», – заахвочвае арганізатар «INEX Фэсту» – Inexkult.
Inexkult – гэта малады праект, лакалізаваны ў Польшчы і скіраваны да беларусаў і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай культурай. Inexkult прыдумляе, запускае і суправаджае культурніцкія, адукацыйныя і сацыяльныя праекты. Першы іх праект – тэатральны.
«Вы можаце выбраць з афішы тое, што вам да душы, а можаце мець усё і адразу – набыць наш абанемент (за 350 залатых сольда) і бонусам да яго атрымаць запрашальнікі на дзве летнія прэм’еры-неспадзяванкі. Натуральна, таксама беларускія», – чытаем у сацсетках праекту.
У чэрвеньскай афішы спектакль Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне служыць замест мяча» (5 чэрвеня), а таксама спектакль «Шэпт» паводле дакументальнай кнігі Сяргея Лескеця ў пастаноўцы Рамана Падалякі. Гэта даследаванне беларускіх шаптух і знахарак, апошніх людзей прасторы міфа, увасобленае Купалаўцамі на тэатральнай сцэне – 12 і 13 чэрвеня.
ав