Беларуская Служба

Пра спадчыну Крэсаў, іх гісторыю і культуру нагадае фэст «Крэсы і Бяскрэсы» на Падляшшы

29.06.2023 09:17
Запланавана больш за 50 мерапрыемстваў: кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты і сустрэчы з артыстамі.
.
..

Пра спадчыну Крэсаў (былых польскіх зямель на Усходзе), іх гісторыю і культуру нагадае фэст «Крэсы і Бяскрэсы», які распачнецца ў пятніцу ў Тыкоціне (Падляшша). Запланавана больш за 50 мерапрыемстваў: кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты і сустрэчы з артыстамі. Фестываль, арганізаваны Фондам еўрапейскай спадчыны, працягнецца да 9 ліпеня.

Мэта фестывалю – як паведамляюць арганізатары ў дасланых у PAP матэрыялах – нагадаць «спадчыну польскіх Крэсаў у дыялогу з іншымі нацыянальнымі культурамі, якія ствараюць ідэнтычнасць зямель былой Рэспублікі Польшча». «Мы лічым, што клопат пра памяць пра былую культуру Крэсаў і ажыўленне размовы з сучаснымі культурамі: літоўскай, беларускай, украінскай, яўрэйскай, татарскай і іншымі, што некалі ўтваралі даўнюю Польскую Рэспубліку, сёння надзвычай неабходныя – таксама з-за ценю расійскага імперыялізму, які ўсё яшчэ падае на нашую частку Еўропы».

Сёлетні фестываль будзе прысвечаны Віленшчыне, супольнай польска-літоўскай гісторыі і культуры. Фестываль адкрыецца ў пятніцу выставай «Прывіды Вільні» з фотаздымкамі Яна Булгака. На выставе, прадстаўленай у Тыкоцінскай семінарыі, можна будзе ўбачыць рэпрадукцыі выбраных фотаздымкаў перыяду віленскага фатографа, якія захаваліся да нашых дзён.

У наступныя дні ў праграме – літоўскія і польскія фільмы, музычныя ды тэатральныя прапановы.
Фестываль таксама ўключае ў сябе шматлікія дыскусіі і сустрэчы з польскімі і літоўскімі творцамі: Яўстахі Рыльскі, Томаш Венцлава, Геркус Кунцюс, Мая Камароўска, Марта Ліпіньска, Пётр Цырвус, Ежы Гофман і Януш Маеўскі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У 13-ы раз можна паўдзельнічаць у міжмузейнай гульні «Раз, два, тры, ты – варшавянін»

28.06.2023 14:02
Сем’і рашаюць галаваломкі ці заданні, якія падрыхтавалі музейныя ўстановы.