Беларуская Служба

У Варшаве працягваецца XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі

05.07.2023 18:44
Свята арганнай музыкі ў Варшаўскім кафедральным саборы працягнецца да 17 верасня.
   XXX
У Варшаве працягваецца XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі https://kapitula.org

У Варшаўскім кафедральным саборы працягваецца XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі – Кафедральны арган. У праграме музыка Яна Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Мечыслава Сужыньскага і Фрыдэрыка Шапена. У мерапрыемстве прымуць удзел выдатныя віртуозы з Германіі, Бельгіі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі і Польшчы.

На сёлетняе свята арганнай музыкі запрашае дырэктар і ўдзельнік фестывалю Пшэмыслаў Капітула(Przemysław Kapituła):

- XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі – Кафедральны арган, гэта буйны інструмент – 4 301 труба, тры ручныя клавіятуры, адна – нажная. Цудоўная музыка, цудоўны інтэр’ер сабора, цудоўная варшаўская публіка, самыя выдатныя віртуозы аргана. Запрашаю сардэчна.

Сёлета ў 23-ці раз была прызнаная ўзнагарода старшыні Канферэнцыі епіскапату Польшчы «Сярэбраная труба» («Srebrna Piszczałka»). Яе атрымае прафесар Юльян Гембальскі.

XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі – Архікафедральны арган працягнецца да 17 верасня. Праграму фестывалю можна знайсці на сайце: www.kapitula.org

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

ІІІ Міжнародны конкурс польскай музыкі працягваецца ў Жэшаве

05.07.2023 12:01
Мерапрыемства папулярызуе малавядомую польскую музыку XIX i XX стагоддзяў.