Беларуская Служба

«Успамін пра Нямігу» – выстава ўнікальных фатаграфій адкрыецца ў Мінску

05.07.2023 15:01
Адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» адбудзецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
   -
«Успамін пра Нямігу» - выстава унікальных фатаграфій адкрыецца ў Мінскуminskmuseum.by

Музей гісторыі Мінска запрашае на адкрыццё новай выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу». Мерапрыемства адбудзецца 6 ліпеня а 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведаміла ўстанова ў Фэйсбуку.

Экспазіцыя прысвечана вуліцы Нямізе, яе ваколіцам і арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Ідэя стварэння выставы з'явілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца музея знайшла каля свайго падʼезду, выкінутыя суседзямі фотастужкі. Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будні інжынераў.

У сваю чаргу экспертаў асабліва зацікавілі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

ІІІ Міжнародны конкурс польскай музыкі працягваецца ў Жэшаве

05.07.2023 12:01
Мерапрыемства папулярызуе малавядомую польскую музыку XIX i XX стагоддзяў.