Беларуская Служба

У Польшчу вярнулася каштоўная карціна, якая прапала падчас вайны

12.07.2023 12:01
Карціну «Мадонна з дзіцём» да канца жніўня можна паглядзець у Каралеўскім замку ў Варшаве.
«Мадонна з дзіцём» скрыншот/www.zamek-krolewski.pl

У Каралеўскім замку ў Варшаве можна палюбавацца карцінай «Мадонна з дзіцём», якая вярнулася ў Польшчу пасля 70 гадоў. Твор, які прапаў падчас Другой сусветнай вайны, быў знойдзены на аўкцыёне ў Токіа ў студзені 2022 года і афіцыйна перададзены ў калекцыю Музея князёў Любамірскіх.

Каштоўную карціну ў стылі барока можна ўбачыць у рамках экскурсіі па Каралеўскіх апартаментах толькі да канца ліпеня, кажа дырэктар Каралеўскага замку Войцех Фалкоўскі(Wojciech Fałkowski):

- Мы паказваем яе ў прывітальным пакоі, дзякуючы таму ўсе наведвальнікі змогуць пабачыць гэтую прыгожую карціну «Мадонна з дзіцём», якая вярнулася ў Польшчу і пашырыла польскія фонды. Вобраз – спасылаецца на Мадонну Тыцыяна, але гэта творчая копія, выдатны твор мастацтва.

Са жніўня твор будзе выстаўлены ў музеі ў Пшэворску (Przeworsk). «Мадонна з дзіцём» – першы ў гісторыі, страчаны падчас вайны польскі твор мастацтва, які быў знойдзены ў Азіі.

Да вайны ён знаходзіўся ў палацы Любамірскіх у Пшэворску, які апынуўся пад нямецкай акупацыяй. Карціна была захопленая немцамі ў 1940 годзе і пазней вывезеная ў Германію. З гэтага часу месца ейнага знаходжання нельга было вызначыць. У канцы 1990-х гадоў праца была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.

Карціна «Мадонна з дзіцём» датуецца канцом XVI або пачаткам XVII стагоддзяў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Успамін пра Нямігу» – выстава ўнікальных фатаграфій адкрыецца ў Мінску

05.07.2023 15:01
Адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» адбудзецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.