«З нагоды гадавіны 30 устаноў – ад Рынку Новага Гораду да Замкавай плошчы – падрыхтавалі мноства мерапрыемстваў. Цэнтральным месцам святкавання стане Рынак Новага Гораду», – адзначыла дырэктар Музею Варшавы Караліна Зянбіньска-Левандоўска:
-Будзе некалькі галоўных падзей у адчыненай прасторы, такіх як: танцы ў пятніцу, супольны тост і канцэрт Марціна Масацкага, ці суседскае снеданне за супольным сталом на Рынку. Акрамя таго, будзе больш за 70 меншых падзей: варштатаў, сустрэч, шпацыраў, выставаў, канцэртаў. Сапраўды ў праграме ёсць усё.
23 ліпеня а 16.00 выступіць беларускі незалежны хор «Concordia Choir» з праграмай «Харавая музыка свету». Дырыжор: Галіна Казіміроўская. Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, 1 piętro, sala Kameralna.
Кульмінацыяй трохдзённых святкаванняў стане суботні тост а 19-й гадзіне, пасля чаго адбудзецца канцэрт гурту Big Band з адмыслова напісанай Юбілейнай сюітай.
Праграма тут.
ав