Выстава падрыхтавана да 550-годдзя з дня нараджэння Мікалая Каперніка. Куратар выставы Норбэрт Галіньскі паведаміў, што наведвальнікі могуць пабачыць гістарычныя навуковыя прыборы той эпохі і каштоўныя старадрукі:
-У нас можна пабачыць тры першыя выданні «Аб кручэнні нябесных сфер». Гэта вельмі даўні старадрук. Некалькі дзён таму ён быў прададзены за 2,5 мільёны долараў, зрабіўшы яго самым дарагім старадрукам у гісторыі. Таксама ў нас можна паглядзець астранамічныя трактаты, бібліятэка Каперніка з Упсалы. Акрамя трактатаў і дакументаў у нас ёсць астранамічныя прыборы, між іншым, з Музею Галілея. Напрыклад, цыркуль і вымяральныя прыборы самога Мікеланджэла.
Экспазіцыя падзелена на часткі, якія адпавядаюць асобным узроўням дзейнасці Мікалая Каперніка. Гэта: кабінет лекара, жыццё каноніка, астранамічная лабараторыя, вестыбюль кабінета і сам кабінет Каперніка. Апошняя частка прысвечана постаці астранома ў мастацтве наступных стагоддзяў.
Выстава будзе даступная да 30 ліпеня.
ав