Беларуская Служба

9-ыя Дні ўкраінскай музыкі ў Варшаве

10.08.2023 11:15
3, 5 і 10 верасня адбудуцца канцэрты на ІХ Днях украінскай музыкі ў Варшаве – фестывалі, арганізаваным фундацыяй «Pro Musica Viva» ў юбілейны год 25-годдзя фундацыі.
Аўдыё
  • 9-ыя Дні ўкраінскай музыкі ў Варшаве
.
.pixabay.com/CC0

Польскія меламаны зноў змогуць паслухаць украінскую музыку ад яе даўніх праяваў з XVII стагоддзя да сучаснай музыкі – апошні канцэрт 10 верасня прадставіць дзве сусветныя прэм’еры твораў Багданы Фролак і Алены Ільніцкай. Першы фестываль прайшоў у 1999 годзе, з 2019 года праводзіцца штогод. Сёлетні фестываль пройдзе пад знакам Уроцлава – выступяць Wrocław Baroque Ensemble і Аркестр уроцлаўскай філармоніі. Раман Рэваковіч – стваральнік і мастацкі кіраўнік фестывалю, а разам з тым і дырыжор, гарантуе, што канцэрты падораць незабыўныя ўражанні і пакажуць багатую музычную культуру Украіны.

Поўную інфармацыю аб артыстах і творах, якія прагучаць падчас фестывалю, можна знайсці на сайце Фонду «Pro Musica Viva» – www.pmv.org.pl.

Медыйны патрон фестывалю, між іншым, Другая праграма Польскага радыё і Польскага радыё для Украіны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры