Беларуская Служба

Беларускія музыкі прэзентуюць свой новы праект – «Эмігранты»

21.08.2023 14:01
У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь.
Аўдыё

. .

«Ідэя выспявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаіснасці сама сабой – «Эмігранты», наш новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядае пра жыццё беларусаў у эміграцыі. У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне», – напісаў у Фэйсбуку Лявон Вольскі.

У праекце ўзялі ўдзел:
- Pavel Mamonau
- Aleś-Francišak Myškievič
- Павал Аракелян
- Кетеван Асраташвілі
- Pavel Triput
- Познаньскі Хор «Спеўны сход» і струнная смычковая група Варшаўскі Вольны Аркестр/Warsaw Freedom Orchestra

«Ці пазнаеце вы сябе ў кімсьці з герояў? А свайго знаёмага? Сябра? Сваяка? Суседа?», – пытаюцца творцы.

Рэліз праекта запланаваны на 14.09.2023. З нагоды новага праекта пройдзе вялікі прэзентацыйны канцэрт у Варшаве і тур па Польшчы.

Канцэрты пройдуць у 2 аддзяленнях: у 1-м аддзяленні – прэзентацыя праекта «Эмігранты», у 2-м аддзяленні – толькі лепшыя хіты.
19.10 – Варшава, Proxima
23.10 – Гданьск, Drizzly Grizzly
24.10 – Познань, Pod Minogą
25.10 – Вроцлаў, Stary Klasztor
27.10 – Кракаў, Gwarek
31.10 – Беласток, 6-ścian

Квіткі ўжо ў продажы!

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры