Беларуская Служба

Працягваецца Фестываль яўрэйскай культуры «Варшава Зінгера»

30.08.2023 09:17
Гэта адна з найважнейшых мастацкіх падзеяў у Польшчы, якая паказвае яўрэйскую культуру ў шырокім кантэксце.
Аўдыё

. .

Дзевяць дзён, больш за 150 мерапрыемстваў, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, шпацыры, кінапрагляды, літаратурныя сустрэчы, кулінарныя майстар-класы і выставы – так выглядае Фестываль яўрэйскай культуры «Варшава Зінгера». Гэта адна з найважнейшых мастацкіх падзеяў у Польшчы, якая паказвае яўрэйскую культуру ў шырокім кантэксце. «Сёлета фестываль адзначае сваё 20-годдзе», – падкрэсліла яго дырэктар Голда Тэнцэр:

-Мінула як адзін дзень, а можа яшчэ хутчэй. Цудоўны сон, які працягваецца. Фестываль называюць фестывалем сяброў. Іх прыязджае мноства. Фестываль – гэта маё другое дзіця. А перад усім ён спалучае памяць. А памяць для мяне вельмі важная. І нават магу сказаць, што сваё жыццё я прысвяціла памяці.

Як і кожны год, адбудуцца вялікія адкрытыя і камерныя канцэрты ў выкананні польскіх і замежных артыстаў. Песні на ідыш прадставіць Ізабэла Шафраньска.

-Два гады таму я выступіла з праектам «Яўрэйская вуліца». Я галоўным чынам засяродзілася на сефардскай музыцы і песнях на іўрыце. У сваю чаргу ў гэтым годзе я засяродзілася на мове ідыш. Некаторыя творы будуць мець спецыяльны пераклад. Таксама я заспяваю вядомыя песні на ідыш, у тым ліку культавую «Рэбэку», – кажа Ізабэла Шафраньска.

Кульмінацыяй фестывалю – 3 верасня – стане кантарскі канцэрт у сінагозе імя Ножыкаў з сусветна вядомымі ізраільскімі кантарамі Ісраэлем Нахманам і Хаімам Стэрнам у суправаджэнні Эйтана Собаля.
Таксама адбудуцца спектаклі Габрэйскага тэатра ў Варшаве. Гледачы змогуць паглядзець такія спектаклі, як: «Джэнтл», «Скрыпач на даху», «Песні гета» або «Мадагаскар».

Падрабязную праграму можна знайсці на shalom.org.pl. Медыйным патронам фестывалю з'яўляецца Першая праграма Польскага радыё.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры