Рашэнне аб унясенні гістарычнага цэнтра Кракава ў прэстыжны спіс было прынята ў верасні 1978 года падчас першага пасяджэння Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Кракаў быў сярод 12 такіх месцаў у свеце разам з суседнімі салянымі шахтамі ў Вялічцы.
Кракаў быў таксама першым месцам у Еўропе, дзе ўзнагародзілі не адзін аб'ект, а ўвесь гарадскі комплекс з Вавельскім замкам, Старым горадам, Казімежам і былым прадмесцем Страдамам.
Асноўныя юбілейныя мерапрыемствы пройдуць з 7 па 9 верасня. Гэта Парад Каперніка (9 верасня), які пройдзе па вуліцах горада. Гэтае відовішча, падрыхтаванае тэатрам «КТО», звязана са святкаваннем 550-годдзя з дня нараджэння славутага астранома.
З нагоды юбілею 7 верасня ў палацы Кшыштафоры адкрыецца выстава, якая прадстаўляе дзейнасць Сацыяльнага камітэту рэстаўрацыі помнікаў Кракава. Падчас вернісажу загучыць Баляслаўскі звон на суседняй вежы ратушы. Выстава «45 гадоў аднаўлення Кракава – горада ў Спісе сусветнай спадчыны» будзе працаваць да 8 кастрычніка. Адкрыццё выставы суправаджаецца паказам фільма «Камяні маюць голас, каб расказаць пра мінулае будучыні» рэжысёркі Марты Вэнгель, прадзюсаркі TVP Kraków. Дакумент апісвае змены, якія адбыліся ў Кракаве з 1970-х гадоў.
7 верасня таксама будзе ўручана Еўрапейская прэмія спадчыны за работы па кансервацыі алтара Віта Ствоша, праведзеныя ў 2015-2021 гадах.
ав