Жыццё Элізы Ажэшкі было звязана непасрэдна з Гроднам і з Гродзеншчынай.
У Гродне пісьменніцу памятаюць, нават таму, што адна з галоўных вуліц носіць імя Элізы Ажэшкі. На гэтай вуліцы стаіць домік, праўда ён не арыгінальны, у якім ёсць два працоўныя пакойчыкі, дзе, нібыта, жыла і пісала свае творы Эліза Ажэшка.
Арыгінальны дом пісьменніцы разабралі ў сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя і пабудавалі новы. На ім вісіць шыльда на двух мовах – па-польску і па-беларуску, што тут жыла Эліза Ажэшка. З экспанатаў у гэтых пакойчыках толькі дзве рэчы, якія памятаюць Элізу Ажэшку – гэта яе фотапартрэт з яе аўтографам і гербарыі, якія яна збірала.
За што гарадчане паважалі Элізу Ажэшку? Чаму на дарозе каля яе дому людзі пасыпалі салому? Дзе знаходзіцца помнік Яна і Цэцыліі, апісаны ў рамане «Над Нёманам»?
Пра Элізу Ажэшку і пра яе рамана «Над Нёманам» з Паўлам Залескім гутарыла Яланта Смялоўская
Слухайце ў сюжэце