На першым спатканні гаворка пойдзе пра патрэбы, якія каманды і праекты маюць сёння.
Іншымі словамі, у «Культурным Кодзе» ствараецца закрыты клуб прадстаўнікоў беларускай digital culture. Гэта месца, дзе фаундары лічбавых праектаў падтрымліваюць адно аднаго, даюць прафесійныя парады, дзеляцца экспертызай, сумеснымі намаганнямі вырашаюць рэальныя праблемы, з якімі яны і іх праекты сутыкаюцца ў паўсядзённай працы. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц, мадэраваць іх будзе Вераніка Шэнда – трэнер, коуч ICTA і ICF, ex-Business Development Lead, мадэратар закрытага клуба фаундараў стартапаў U-hub.
– Для працы ў майстармайнд-фармаце мы хочам сабраць моцную групу прадстаўнікоў digital culture, якія стануць тварам і ядром як для сектара агулам, так і для нашай супольнасці, – кажа кам’юніці-менеджарка «Культурнага Коду» Алена Тур.
Запрашаюць далучацца асобаў, якія:
*маюць лічбавы праект для беларускай культуры / маюць досвед працы ў digital.
* гатовыя стала ўдзельнічаць у сустрэчах (1 раз на месяц, у кожны другі чацвер месяца).
* гатовыя да адкрытага дыялогу ў групе.
Зарэгістравацца можна тут.