На ўрачыстым адкрыцці сёлетняга фестывалю адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Двайнік» рэжысёра Яна Галубка, які ўвайшоў у асноўны конкурс сёлетняга фестывалю і разам з 15 іншымі фільмамі змагаецца за «Залатых львоў».
Мастацкі дырэктар фестывалю Яанна Лапіньска адзначыла, што Фестываль польскага ігравога кіно ў Гдыні з'яўляецца ўнікальнай падзеяй для польскага кіно.
-Гэты фестываль – гэта свята польскага кіно, свята цэлай польскай кінаіндустрыі. Мы ўсе тут разам у вельмі важным для нас месцы. У кінаасяроддзі вельмі важная салідарнасць. Я б вельмі хацела, каб у Гдыні было месца для дыялогу многіх пакаленняў. Месца на разнастайнасць і прасторы для сур’ёзных размоваў на важныя для нас тэмы, якія будуць актыўныя, па сутнасці і ўзважаныя. Гэтага я сабе, вам і фестывалю ў Гдыні жадаю.
Усяго падчас фестывалю будзе паказана 120 мастацкіх і кароткаметражных фільмаў. Фільмы будуць змагацца за ўзнагароды фестывалю ў трох конкурсах: у асноўным конкурсе за «Залатых львоў» будуць змагацца 16 поўнаметражных ігравых стужак, у конкурсе мікрабюджэтных фільмаў – чатыры стужкі і ў конкурсе кароткаметражных фільмаў – 25 стужак.
Фестываль, адным з медыйных патронаў якога з’яўляецца Польскае радыё, будзе доўжыцца да 23 верасня, калі будуць абвешчаныя сёлетнія пераможцы.
ав