Беларуская Служба

«Мужыкі» – польскі кандыдат на «Оскар»

26.09.2023 10:22
Фільм «Мужыкі» рэжысёраў Д. К. Уэлчмана і Х'ю Уэлчмана зʼяўляецца польскім кандыдатам на «Оскар».
   ()         - 48-
Прадзюсер Х'ю Уэлчман (злева) атрымлівае прыз глядацкіх сімпатый за фільм «Мужыкі» падчас гала-закрыцця 48-га Фестывалю польскага мастацкага кіно ў ГдыніPAP/Adam Warżawa

Прадукцыю, заяўленую на 96-ю прэмію Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук у катэгорыі «Лепшы міжнародны мастацкі фільм», абвясцілі ў сядзібе Польскага інстытута кінамастацтва.

Рашэнні былі прынятыя Камісіяй па справе прэміі «Оскар» з шасці чалавек і абвешчаны яе старшынёй Эвай Пушчыньскай. Яна адзначыла, што стваральнікі «Закаханага Вінцэнта» стварылі яшчэ адзін «уражлівы анімацыйны фільм, які дасягнуў новага ўзроўню дынамізму ў анімацыі, у якой камера зʼяўляецца не проста назіральнікам, а актыўным удзельнікам». «Гэтую гісторыю – заснаваную на кнізе, якая атрымала Нобелеўскую прэмію – спадзяюся, зразумеюць ва ўсім свеце, праз межы і палітычныя рознагалоссі», – адзначыла яна.

Польскі кандыдат на «Оскар» – экранізацыя рамана Рэйманта. «Мужыкі» складаюцца з 40 тысяч кінакадраў – алейных карцін, напісаных больш чым 100 мастакамі, якія два гады працавалі ў чатырох студыях Польшчы, Літвы, Украіны і Сербіі.

Афіцыйная прэмʼера фільма адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта 9 верасня. 13 кастрычніка фільм зʼявіцца ў польскіх кінатэатрах.

Уручэнне прэміі «Оскар» 2024 года адбудзецца 10 сакавіка. Афіцыйныя намінанты 96-й Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук будуць абвешчаныя 23 студзеня.

Падчас мінулагодняй цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» Польшчу прадстаўляў Ежы Скалімоўскі з фільмам «IO».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры