Урачыстае адкрыццё варшаўскай «Прадмовы» адбудзецца пасля абеду ў пятніцу. У той жа дзень будзе адкрытая выстава фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі «ART PRADMOVA 2023», запланаваная дыскусія «Пошукі будучыні: ці можа літаратура паяднаць раскіданую нацыю?», прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам аўтараў і ўкладальніка, канцэрт з удзелам беларускіх музыкаў.
Наступныя два дні «Прадмова» будзе праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі, адразу на двух пляцоўках. Праграма вельмі багатая, таму кожны напэўна знойдзе для сябе нешта цікавае.
Гэта прэзентацыі кніг: «Тастамент Рагвалода« Алеся Аркуша, »Сам« Уладзіміра Някляева, »Чаму Беларусь не Расея?« Сяргея Абламейкі, »Джа: Легенда аб забраным сэрцы« і коміксаў Багдана Даўгялы ды многія іншыя.
На фестывалі пройдзе некалькі дыскусій. Напрыклад, »Ці мусім клапаціцца, каб беларускія кніжкі перакладаліся на іншыя мовы?«, «Гісторыя і геапалітыка: ці можа гістарычнае мінулае рэгіёна вызначаць яго будучыню і сучаснасць?», «Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях» і інш.
У рамках фестывалю пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі «ART PRADMOVA 2023» і ўручэнне прэміі »Гліняны Вялес«.
Праграма імпрэзы надзвычай багатая, яе можна вывучыць тут.
ав