Беларуская Служба

Аднарог – вёска з казачнай назвай у Зялёнай пушчы (ФОТА)

06.10.2023 11:01
Легендарны істота адлюстраваная не толькі ў назве вёскі (адзінай такой у Польшчы), але таксама ў гербе, сцягу гміны і двух помніках.
Аўдыё
B
Bёска Аднарог Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднарог – гэта легендарная і міфічная істота, якая сустракаецца, у тым ліку, у вераваннях грэкаў і рымлян, кітайцаў і японцаў. Звычайна аднарога паказваюць у выглядзе каня з рогам. Паводле эзатэрычных вучэнняў ён мае белае цела, блакітныя вочы і сімвалізуе чысціню і ласку.

Помнік аднарогу, аўтарства скульптара Пятра Грабоўскага/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік аднарогу, аўтарства скульптара Пятра Грабоўскага/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднарог паяўляецца ў многіх традыцыях. У Вавілоне аднарога лічылі крылатым. Паводле біблейскай традыцыі, ён быў першай жывёлай, якую назваў Бог. У хрысціянстве адзіны рог аднарога – гэта сімвал еднасці, духоўнай улады і высакароднасці. У сваю чаргу ў геральдыцы сімвал аднарога пачынае з’яўляцца з XV стагоддзя і сустракаецца, між іншым, на гербах Шатландыі, Канады, Вялікабрытаніі. У сучаснай культуры аднарог, перш за ўсё, атаясамліваецца з папулярнымі цацкамі для дзяцей.

Аднорог/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Аднорог/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Між тым, аказваецца, што Аднарог – гэта не толькі міф і сімвал. У Мазавецкім ваяводстве, на тэрыторыі Зялёнай Пушчы (ляснога комплексу на паўночным усходзе Польшчы) распаложаная вёска, якая называецца Аднарог. Гарадок з’яўляецца сядзібай гміны і рымска-каталіцкай парафіі св. Фларыяна.

Cтатуя заступніка пажарных — святога Фларыяна з 1947 года/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтатуя заступніка пажарных — святога Фларыяна з 1947 года/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адкуль узялася такая казачная назва вёскі. Паводле легенды, мазавецкі князь Януш ІІІ адправіўся на паляванне ў Зялёную пушчу, бо даведаўся пра дзіўную істоту з адным рогам, пра якую расказвалі тамтэйшыя пчаляры і смалакуры. Калі пасля некалькіх дзён блукання па лесе яго світа спынілася на адпачынак, ноччу князь пакінуў лагер і на суседняй паляне ўбачыў аднарога. Ён стрэліў жывёле ў вока. У памяць аб гэтай падзеі князь загадаў пабудаваць на паляне паляўнічую хаціну і назваў яе Аднарогам. Пазней тут узнікла паселішча, якое з часам пераўтварылася ў вёску Аднорог.

Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі з 1917 года/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі з 1917 года/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Легендарны «аднарог» адлюстраваны не толькі ў назве вёскі (адзінай такой у Польшчы), але таксама ў гербе, сцягу гміны і двух помніках, якія можна пабачыць на ейных вуліцах. На скрыжаванні асноўных дарог, якія праходзяць праз вёску, знаходзіцца, адкрыты ў 2016 годзе, каменны помнік аднарогу, аўтарства скульптара Пятра Грабоўскага.

Аднарог/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Аднарог/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Легенда адносіць пачатак вёскі да часоў панавання Януша ІІІ, гэта значыць у першыя дзесяцігоддзі XVI стагоддзя. Верагодна, першапачаткова вёска называлася Сопэхы(Sopechy) – такім чынам гісторыкі паясняюць факт, што ў пэўным перыядзе выкарыстоўвалася падвойная назва вёскі.

Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі,  Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Першая гістарычная згадка пра існаванне вёскі Аднарог была знойдзеная ў зямельным кадастры за 1640 год. Лічыцца, што жыхары Аднарога былі піянерамі каланізацыі Зялёнай пушчы. Паводле часткі даследчыкаў, Аднарог можа быць адным з самых старажытных паселішчаў у Зялёнай пушчы.

На працягу стагоддзяў асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў былі пчалярства і паляванне, з часам дапоўненыя жывёлагадоўляй і апрацоўкай неўрадлівых палеткаў. Шлях для сельскай гаспадаркі ў гэтым рэгіёне праклалі, перш за ўсё, шматлікія выхадцаў з паўночнай Мазовіі і прускіх Мазураў, якія прыбылі суды падчас Шведскіх войнаў, у другой палове XVII стагоддзя.

У Аднарогу знаходзіцца адзіная ў паўночнай Мазовіі васьмігранная драўляная званіца з 1929 года / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ У Аднарогу знаходзіцца адзіная ў паўночнай Мазовіі васьмігранная драўляная званіца з 1929 года / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гэта былі пераважна сяляне, якія стваралі тут свае сельскагаспадарчыя паселішчы. Пасля трэцяга падзелу Польшчы прусы загадалі ліквідацыю вулляў і ўвялі аплату за карыстанне лясамі – гэта таксама паўплывала на змену заняткаў мясцовых жыхароў.

Падчас паўстання 1863-1864 гадоў каля Аднарога хаваліся паўстанцы. Кажуць, што група святароў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, хавалася на востраве на рацэ Ожыц. Згаданы ўзгорак дагэтуль называецца Ксенжа гурка.

Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі,  Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У час Першай сусветнай вайны каля вёскі стаяў усходні фронт. Пасля яго перапынення падчас бітваў пад Пшаснышам, вёска Аднарог была цалкам знішчаная.

Да гэтай пары ў лесе каля вёскі знаходзяцца ваенныя могілкі, дзе пахаваны вядомыя і безыменныя салдаты нямецкай арміі і рускай арміі. У 1937 годзе могілкі былі адноўлены Нямецкім таварыствам па доглядзе за ваеннымі магіламі, стаўшы памятным некропалем, куды былі прывезены парэшткі жаўнераў, эксгумаваных з іншых навакольных могілках – агулам амаль 3,5 тысячы чалавек.

Bёска Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Bёска Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На цэнтральнай плошчы вёскі, дзе размешчаны згаданы помнік аднарогу, знаходзіцца таксама статуя заступніка пажарных – святога Фларыяна з 1947 года, а таксама помнік членам падпольнай Польскай вайсковай арганізацыі, якая дзейнічала ў 1914-1921 гадах спачатку ў Каралеўстве Польскім, потым таксама ў Расіі і на іншых акупаваных польскіх землях.

Тут знаходзіцца таксама крыж з 1892 года. Паводле легенды, на працягу многіх гадоў жыхары вёскі спрабавалі дабіцца ад царскіх уладаў дазволу на ўсталяванне крыжа на скрыжаванні галоўных дарог. Цар Аляксандр ІІІ пагадзіўся на гэта толькі пасля таго, як цудам пазбег смерці.

Bёска Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Bёска Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Галоўным аб’ектам у вёсцы з’яўляецца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі з 1917 года і касцельныя будынкі. У Аднарогу знаходзіцца адзіная ў паўночнай Мазовіі васьмігранная драўляная званіца з 1929 года – на дадзены момант гэта самы стары парафіяльны будынак у вёсцы.

На панадворку касцёла знаходзіцца таксама місійны крыж, статуя Маці Божай 1955 года, статуя святога Папы рымскага Яна Паўла ІІ і папскі дуб Нумар 206, аб чым паведамляе інфармацыйная дошка.

Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі,  Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, Аднарог /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Да нашых дзён у вёсцы захавалася каля дзясятка драўляных будынкаў, якія былі пабудаваны ў міжваенным перыядзе (1920–1936 гг.). Некаторыя дамы маюць дэкаратыўныя элементы, характэрныя для мясцовай забудовы. Выбраныя будынкі ўнесеныя ў муніцыпальны рэестр помнікаў.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Альштынак – тут вучыўся першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне(ФОТА)

22.09.2023 13:01
Да 1945 года ля Альштынэка знаходзіўся маўзалей рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга.

У Варшаве афіцыйна адкрыўся адзін з найбуйнейшых музеяў у Еўропе (ФОТА)

29.09.2023 09:01
Музея гісторыі Польшчы размяшчаецца ў комплексе на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі.