Выбраныя творы, асляпляльныя сваёй разнастайнасцю стыляў, колераў і эмоцый, дазволяць бліжэй зірнуць на мастацкую эвалюцыю Пікаса.
Выстава арганізавана з нагоды 50-годдзя з дня смерці мастака і старшынства Іспаніі ў Радзе Еўрасаюза.
Творы Пабла Пікаса на выставе ў Нацмузеі
Экспазіцыя будзе падзелена на чатыры секцыі. У першай будзе прадстаўлены роздум мастака пра прыгажосць. У другім – захапленне міфалагічнымі постацямі, асабліва фігурамі фаўнаў і кентаўраў (якіх можна разглядаць як альтэр-эга творцы). У трэцім раздзеле – шырокі выбар работ, выкананых у кераміцы, якія з'яўляюцца незвычайным сведчаннем наватарства і хобі Пікаса. Апошняя частка выставы прысвечана польскім элементам у творчасці мастака, якая ў значнай ступені паходзіць з унікальнай калекцыі твораў Пікаса са збораў Нацыянальнага музею ў Варшаве. Многія з іх перадаў сам мастак.
Вернісаж выставы з удзелам міністра культуры Пятра Глінскага адбудзецца сёння, выстава будзе адчыненая для наведвання да 14 студзеня 2024 году.
ав