Кшыштаф Чыжэўскі, які займаецца калекцыянаваннем вайсковых рэчаў у Вавэльскім замку, гаворыць, што на гісторыка-мастацкай выставе «Карціна залатога веку» прадстаўлены экспанаты з усяго свету:
-Ужо вельмі доўгі час, гадоў дваццаць, а можа і больш, Вавэль не арганізоўваў такой буйной выставы. Мы сабралі каля 430 прадметаў рознага характару. Гэта прадметы, якія толькі часткова паходзяць з нашай уласнай калекцыі. Большасць з іх пазычаная з цэлай Еўропы, нават свету, бо таксама з Нью-Ёрку.
Выстава «Вобраз залатога веку» прадстаўляе перыяд панавання на тэрыторыі польска-літоўскай манархіі чарговай дынастыі Ягелонаў у XVI стагоддзі. У той час Польшча была адной з найбуйнейшых краін Еўропы, са значным развіццём навукі, культуры і мастацтва.
Выставу можна паглядзець да 14 снежня.
ав