21 кастрычніка ў Гданьску («Zoe’s Bistro», Gdańsk, Stągiewna 1a) адбудзецца «Cпеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні».
У праграме: супольныя спевы, танцы, застолле. Кожны з наведвальнікаў імпрэзы атрымае ў падарунак новы спеўнік, а таксама зможа паўдзельнічаць у сапраўдным застоллі. Спецыяльным госцем будзе Ірына Ляшкевіч з гурта «Каляжанкі».
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, карчомныя, банкетныя, кірмашовыя) песні – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
Спеўнік «Бяседныя песні» быў выдадзены летам 2023 года ўстановай Tradycyja. Укладальнікі: Наста Някрасава і Сяржук Доўгушаў. Новы спеўнік мае 80 старонак з нотамі, тэкстамі кірыліцай і лацінкай, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак.
Колькасць месцаў абмежаваная. Квіткі і больш інфармацыі тут.
Прэзентацыя спеўніка ўжо прайшла ў Варшаве і Беластоку.
ав
.