Беларуская Служба

Фільм «ГУпоЗ» пра рэаліі беларускай медыцыны пакажуць у Варшаве

01.11.2023 09:13
Фільм развенчвае міфы аб даступнасці і якасці медыцынскіх паслуг у Беларусі і аналізуе сістэмныя памылкі. 
.
..

2 лістапада ў 19.00 у Беларускім Маладзевым Хабе адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма, які распавядае пра рэаліі беларускай медыцыны, сістэму аховы здароўя і рэпрэсіі над лекарамі ў Беларусі.

Фільм «ГУпоЗ» развенчвае міфы аб даступнасці і якасці медыцынскіх паслуг у Беларусі і аналізуе сістэмныя памылкі. Ён заснаваны на адкрытых звестках, унутраных дакументах Міністэрства аховы здароўя і інтэрвʼю з урачамі розных спецыяльнасцяў.

Некаторыя з іх – беларускія прафесіяналы сусветнага ўзроўню, якія зʼехалі працаваць за мяжу, а іншыя былі вымушаныя пакінуць Беларусь па палітычных прычынах. Меркаванне другога боку таксама было ўлічана – па ўсіх узнятых пытаннях выказалася галоўдоктар 3-й Гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

На прэмʼеры фільма будуць прысутнічаць і адказваць на пытанні праваабаронца, рэжысёр фільма Тацяна Гацура-Яворская, а таксама героі фільма: урач-эндаскапіст і каардынатар Фонду медсалідарнасці Лідзія Тарасенка, урач-гінеколаг і прафсаюзны актывіст Станіслаў Салавей, урач-педыятр і блогер Майя Церакулава.

Гэта магчымасць зірнуць на медыцынскую сістэму ў Беларусі з розных бакоў і абмеркаваць актуальныя пытанні на гэтай важнай прэмʼеры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры