Беларуская Служба

Асобная катэгорыя фільмаў на фестывалі WATCH DOCS прысвечана экалогіі

01.12.2023 13:12
«Правы чалавека маюць шмат супольнага з экалогіяй».
Аўдыё
  • Асобная катэгорыя фільмаў на фестывалі WATCH DOCS прысвечана экалогіі
.
..

Зялёны конкурс з'яўляецца пастаянным элементам кінафестывалю WATCH DOCS, які закранае тэму правоў чалавека. Гэтым разам за прэмію «Зялёны сабака» будуць змагацца пяць фільмаў пра прыроду і правы чалавека. Сярод іх, між іншым: карціны, прысвечаныя экаактывістам, марскім экасістэмам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і спроба пачаць размову з адным з самых вялікіх жывёл у свеце.

Зялёны конкурс на фестывалі Watch Docs праводзіцца ўжо тры гады запар. Гэта конкурс для фільмаў, якія расказваюць пра правы чалавека, але ў кантэксце аховы навакольнага асяроддзя, экалогіі і кліматычнага крызісу.

Гаворыць праграмны дырэктар фестывалю Конрад Віркоўскі:

-Мы не можа ўтойваць, што кліматычны крызіс сапраўды адбываецца і ўяўляе пагрозу для ўсяго чалавецтва. У свеце ўсё больш кліматычных уцекачоў, якія вымушаныя пакідаць свае дамы, паколькі яны апынаюцца пад вадой. Гэты крызіс будзе толькі паглыбляцца. Мы хочам гаварыць пра гэтыя справы. Мы паказваем фільмы і пра актывістаў, якія, напрыклад, выступаюць супраць вялікіх будоўляў, карпарацый, якія знішчаюць планету. Мы стараемся паказаць, што правы чалавека маюць шмат супольнага з экалогіяй. І, хутчэй за ўсё, супольнага будзе ўсё больш.

Сёлета ў Зялёным конкурсе ёсць два фільмы пра актывістаў. Першы расказвае пра бразілійскіх індзейцах, якія абараняюць лес, які з’яўляецца іх домам, ад нелегальнай вырубкі. Яны самастойна арганізуюцца і робяць усё, каб не дапусціць да далейшага знішчэння амазонскіх джунгляў. Адначасова яны з’яўляюцца ахоўнікамі амазонскага племені, якое ніколі не мела дачынення з цывілізацыяй белага чалавека.
Другі фільм расказвае пра нямецкіх актывістаў.

-Маладых людзях, якія супрацьстаяць разбудаванню адной з самых вялікіх у Еўропе вугальных шахт у лесе Хамбах. Яны праводзяць блакады вырубкі лесу і сапраўды гатовыя вельмі шмат ахвяраваць для справы, якую лічаць надзвычай важнай. Фільм называецца «Самотныя дубы». Гэта моцны эмацыйны фільм пра межы ахвярнасці. Колькі мы ў стане ахвяраваць у барацьбе за слушную справу, – расказвае Конрад Віркоўскі.

Чарговыя два фільмы расказваюць пра марскую экасістэму. «Што сняць кіты» – фільм пра блізкую сустрэчу з самым вялікім млекакормячым у свеце: карпаратыўны юрыст пакідае працу, каб ажыццявіць сваю мару і наладзіць кантакт з марскім гігантам. Але ці хочуць кіты нават размаўляць з людзьмі?

-Фільм «Акіян на продаж» – гэта фільм пра парадоксы сённяшніх часоў. Пра дзейнасць карпарацыі, якая вырабляе батарэйкі. Вядома, што батарэйкі неабходныя для правядзення зялёнай рэвалюцыі, каб памяняць спосаб карыстання зялёнай энергіяй. Аднак з іншага боку для здабычы мінералаў, неабходных для іх вытворчасці, неабходна знішчыць дно мораў. І тут праблема: ці мы гатовыя ахвяраваць частку прыроды, каб захаваць рэшту. Гэты фільм задае важныя пытанні, а адначасова ён вельмі прыгожы і вельмі прыемна яго глядзець. На вялікім экране бачны неверагодны падводны свет.

Watch Docs з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце кінамерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека, якое прадстаўляе дакументальныя фільмы, у якіх прыхільнасць да правоў асобы спалучаецца з кінамастацтвам. Фестываль WATCH DOCS быў заснаваны ў 2001 годзе як праграма польскай няўрадавай арганізацыі – Хельсінскага фонду правоў чалавека. Цяпер гэта адна з самых дасведчаных еўрапейскіх праваабарончых няўрадавых арганізацый.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Распачынаецца фестываль WATCH DOCS. На ім традыцыйна прысутнічае беларуская тэматыка

30.11.2023 07:11
З 1 па 10 снежня ў Варшаве пройдзе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека.