Беларуская Служба

Супраціў шахцёраў-страйкоўцаў і профілі забітых камуністамі прадстаўлены на выставе

06.12.2023 08:09
Гістарычныя фотаздымкі можна паглядзець да канца снежня ў музеі Варшаўскага газавага заводу.
Аўдыё
  • Супраціў шахцёраў-страйкоўцаў і профілі забітых камуністамі прадстаўлены на выставе
.
..

Супраціў шахцёраў-страйкоўцаў і профілі забітых камуністамі прадстаўлены на выставе «Шахта бастуе... – забастоўка і пацыфікацыя шахты «Вуек», 13-16 снежня 1981 г.». Гістарычныя фотаздымкі можна паглядзець да канца снежня ў музеі Варшаўскага газавага заводу.

Адам Завадскі з Фонду Ігнацыя Лукашэвіча PGNiG распавёў, што выстава складаецца з 26 дошак, на якіх прадстаўлена шмат фотаздымкаў, якія раней не публікаваліся:

-Гісторыя, расказаная аўтарамі, пачынаецца дошкай пра крызіс, які наступіў у ПНР на пераломе 70-х і 80-х. Пасля апісанае ўзнікненне прафсаюзаў, «карнавал» «Салідарнасці», увядзенне ваеннага становішча, канец страйку на прадпрыемствах у Катавіцкім ваяводстве, пацыфікацыя шахты «Вуек».

Адам Завадскі дадаў, што кожнаму з расстраляных шахцёраў прысвечана асобная дошка, якая прадстаўляе іх жыццё:

-Застрэленыя шахцёры паказаныя як сыны, бацькі, мужы. На дошках паказаныя прыватныя здымкі з сем'яў гарнякоў.

Выставу падрыхтаваў Сілезскі цэнтр свабоды і салідарнасці.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры