Беларуская Служба

Рэжысёры стужкі «Радзіма»: Былі вымушаныя напісаць антыкаланіяльны стэйтмэнт, што не з’яўляемся Расіяй

07.12.2023 14:56
У межах міжнароднага фестывалю праваабарончага кіно WATCH DOCS у Варшаве адбыўся паказ стужкі «Радзіма» беларускіх аўтараў. Паразмаўлялі з рэжысёрамі пра творчы працэс, рэакцыю публікі ў Еўропе і спробы зламаць расійскую прызму, праз якую ўсё яшчэ шмат хто глядзіць на краіны былога СССР.
Аўдыё
  • Кіно распавядае пра прычыны таго, што цяпер адбываецца (гаворым пра пратэсты 2020-га, ці пра расійскую агрэсію супраць Украіны). Людзям цікава разабрацца ў іх прычынах.
           CPH:DOX   . , 24  2023 .
Беларускія рэжысёры Аляксандр Міхалковіч і Ганна Бадзяка атрымліваюць галоўны прыз кінафестывалю CPH:DOX за стужку «Радзіма». Капенгаген, 24 сакавіка 2023 года. Фота: aol.com

Дакументальная стужка «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка – гэта вынік працы некалькіх гадоў. Фільм паспяхова скарае фестывалі Еўропы, а таксама трапіў у шорт-ліст прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі — гэта прэстыжная кінематаграфічная ўзнагарода. У розныя гады яе  атрымлівалі Кшыштаф Кіслёўскі, Пэдра Альмадовар і Міхаэль Ханэке. Цырымонія ўручэння прэміі Еўрапейскай кінапрэміі адбудзецца неўзабаве – у Берліне 9 снежня 2023 года.

Фільм Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча даследуе гвалт у войску і грамадстве. У стужцы дзве паралельныя сюжэтныя лініі: гісторыя маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску, і шукае справядлівага пакарання вінаватым; і гісторыя маладога чалавека, які ідзе служыць у войска. Гэта пераплятаецца з падзеямі 2020 года. Над фільмам аўтары працавалі чатыры гады.

– Спачатку, калі мы ўжо былі адабраныя на некаторыя першыя фестывалі, нас уключалі ў праграму разам з расійскімі фільмамі, быццам бы мы таксама расійскае кіно. Гэта вымусіла нас напісаць антыкаланіяльны стэйтмэнт, што мы не з’яўляемся Расіяй, мы – асобная дзяржава. Калі глядзець цяпер на геапалітычную сітуацыю, то, можа, выглядае інакш. Але нам хацелася зрабіць унёсак у працэс дэкаланізацыі. Мы дамагліся свайго – нас зразумелі і перасталі так прадстаўляць.
Што тычыцца публікі, то на паказах звычайна поўныя залі. Думаю, тут грае не толькі тое, што гэта пра Беларусь, пра сістэму, але ёсць і ўніверсальныя тэмы – сталення, супраціву. Таксама, мяркую, наша кіно распавядае пра прычыны таго, што цяпер адбываецца. Мы пачалі здымаць да вялікай эскалацыі – гаворым пра пратэсты 2020-га, ці пра расійскую агрэсію супраць Украіны. Людзям цікава разабрацца ў гэтых прычынах, – гаворыць Аляксандр Міхалковіч.

Ганна Бадзяка кажа, што таксама не чакала ў наш час асацыяцый Беларусі з Расіяй:

– Мяне таксама гэта здзівіла, асабліва што тычыцца фестываляў, якія маюць больш уяўлення пра палітычную, культурную сітуацыю. Але гэта распаўсюджаная перспектыва – глядзець на ўвесь рэгіён праз Расію. Цяпер, у сувязі з вайной гэты падыход змяняецца, і мы да яго не талерантныя. А што тычыцца ўвагі аўдыторыі, то не думаю, што ўвага тлумачыцца толькі краінаю. Гэта ўніверсальныя тэмы: маці, якія згубілі сваіх дзяцей, ці маладыя людзі, якія спрабуюць змагацца за свабоду. Эмацыйна рэагуюць. Плачуць, але гэта гледачы з прадстаўнікоў беларуская дыяспары. Часта бачу здзіўленне сярод замежнай публікі, бо яны не ведалі пра сістэму, маштаб рэпрэсій. Шмат цікаўнасці, пытанняў.

вх