Беларуская Служба

20 новых выстаў адкрыюцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве

27.12.2023 09:28
На пачатку наступнага году ўпершыню ў Польшчы будзе прадстаўленае грузінскае мастацтва.
ВавэльAutorstwa ATom - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=24910397

Нацыянальны музей у Кракаве ў наступным годзе падрыхтуе дваццаць новых часовых выстаў і паказаў. У галоўным будынку музею будуць прадстаўлены тры вялікія экспазіцыі. У рамках выставы «Залатое руно» на пачатку наступнага году ўпершыню ў Польшчы будзе прадстаўленае грузінскае мастацтва.

У Кракаў прыедзе больш за сямсот прадметаў, гаворыць дырэктар Нацыянальнага музею ў Кракаве Анджэй Шчэрскі:

-Гэта выстава, якая абапіраецца на нашыя ўласныя даследаванні, на супрацу з грузінскімі ўстановамі. Яна паказвае мастацтва, якое ў Польшчы невядомае, а якое з'яўляецца крыніцай еўрапейскай культуры. Цікава, што яно мае сувязі з Польшчай. Многія польскія мастакі малявалі там на пераломе 19 і 20 стагоддзя. Гэта забыты фрагмент нашай супольнай мастацкай гісторыі.

Сёлета пастаянныя і часовыя выставы ва ўсіх філіялах Нацыянальнага музею ў Кракаве наведалі мільён 600 тысяч чалавек – гэта рэкорд наведвальнасці.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры