Беларуская Служба

Хажэлі – гарадок, у якім Касцюшка скінуў з п'едэстала Гіндэнбурга (ФОТА)

05.01.2024 16:01
Пра багатую гісторыю гэтага невялікага гарадка сведчаць шматлікія памятныя знакі, усталяваныя на яго вуліцах.
Аўдыё
Помнік Тадэвушу Касцюшку ў ХажэляхAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Хажэлі – невялікі гарадок у паўночнай частцы Мазавецкага ваяводства. Размешчанае на рацэ Оржыц (Orzyc) мястэчка можа пахваліцца надзвычай цікавай і шматвяковай гісторыяй. Хажэлі называюць горадам вечнага памежжа. Зараз побач і ім праходзіць мяжа паміж двума ваяводствамі – Мазавецкім і Вармінска-Мазурскім. Раней, гэта былі польска-нямецкая, царска-нямецкая, польска-пруская і мазавецка-тэўтонская межы. Згаданы факт меў рашучы ўплыў на бурны і складаны лёс гарадка.

Хажэлi /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлi /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сама назва Хажэлі (Chorzele)паходзіць ад праславянскага слова «orz» або «horz», што азначала «конь». Верагодна, адсюль паходзіць назва гарадка і мясцовай рэкі Оржыц.

Упершыню назва «Харжэлі» сустракаецца ў дакументах з 1444 года. У 1473 годзе пасёлак стаў уласнасцю мазавецкага князя Януша ІІ. Пачатак XVI стагоддзя – гэта перыяд буйнога развіцця Хажэляў, якія 15 траўня 1542 года ўпершыню атрымалі гарадскія правы і звязаныя з гэтым прывілеі.

Хажэлi/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлi/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гарадскія правы мястэчка атрымала ад караля Жыгімонта Старога. Аднак, гэта не Жыгімонт, а ягоная другая жонка – каралева Бона Сфорца, аказала асаблівы ўплыў на развіццё Хажэляў. Гэта, між іншым, па ейным даручэнні горад атрымаў герб, які ўяўляе сабой белы шчыт, на якім зялёнае дрэва з каранямі, паляўнічы рог і зялёны арцішок – агародніна, якую ў Польшчы распаўсюдзіла каралева. Дзякуючы намаганням каралевы Боны ў 1551 годзе ў Хазэлях была заснавана першая парафія і пабудаваны першы касцёл.

Помнік каралеве Боне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік каралеве Боне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ян Сабескі, Аўгуст ІІ Сас і Аўгуст Панятоўскі – далі Хажэлям дадатковыя прывілеі, дзякуючы чаму, горад выдатна развіваўся, як мінімум, да сярэдзіны XVII стагоддзя. Потым Хажэлі прыйшлі ў заняпад, як і большасць гарадоў і мястэчак Рэчы Паспалітай. Асноўная прычына – войны, у якіх удзельнічала Польшча. Ваенныя знішчэнні ў горадзе дапоўнілі трагічныя пажары з 1660 -1663 гадоў.

Варта падкрэсліць, што жыхары Хажэляў заўсёды давалі прыклад патрыятызму – мужна ўдзельнічалі ў шматлікіх бітвах, актыўна змагаліся за незалежнасць: бралі ўдзел у баях супраць шведскіх войскаў у пачатку XVIII стагоддзя, у абодвух паўстаннях 1830 і 1863 гадоў. За незалежніцкую актыўнасць яны былі пакараныя: павышэннем падаткаў, абавязковай рускай мовай і адменай гарадскіх правоў, якія гарадок атрымаў назад толькі ў 1919 годзе.

Хажэлі - валун да 450-годдзя атрымання гарадскіх правоў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлі - валун да 450-годдзя атрымання гарадскіх правоў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падчас Першай сусветнай вайны Хажэлі шмат разоў пераходзілі з рук у рукі – былі арэнай шматлікіх сутыкненняў паміж нямецкімі і рускімі войскамі. На пачатку лістапада 1914 года горад занялі немцы. Акупацыя працягвалася ажно да лістапада 1918 года.

Шматразовая нямецкая акупацыя рэгіёну аказала вялікі ўплыў на Хажэлі. Немцы па-рознаму адзначалі тут сваю прысутнасць. Восенню 1914 года або, паводле іншых крыніц, вясной 1915 яны вырашылі ўсталяваць помнік генерал-фельдмаршалу, рэйхспрэзідэнту Германіі Паўлю фон Гіндэнбургу. Паводле некаторых крыніцаў, помнік быў усталяваны ў памяць пра візіт палітыка ў гарадку ў канцы ліпеня 1915 года.

Хажэлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Помнік нямецкаму лідару быў разбураны ў 1918 годзе членамі Польскай вайсковай арганізацыі, а ў красавіку 1924 года, у гадавіну Рацлавіцкай бітвы, на яго месцы палякі адкрылі бюст Тадэвуша Касцюшкі. Аднак, калі ў верасні 1939 года немцы зноў занялі Хажэлі, адным з іх першых рашэнняў было ўзарванне бюста і пастамента, які дарэчы застаўся яшчэ пасля помніка Гіндэнбургу. Тадэвуш Касцюшка канчаткова вярнуўся на харжэльскі рынак у 1969 годзе.

Cтатуя святога Фларыяна /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтатуя святога Фларыяна /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Скульптуру начальніка паўстання, якую мы зараз можам паглядзець на рынкавай плошчы, выканаў Эдмунд Майкоўскі, які адлюстраваў Касцюшку на коні, на высокім п’едэстале, на якім змешчаныя назвы месцаў найбуйнейшых паўстанцкія бітваў у рэгіёне, гербы суседніх гарадкоў, якія падтрымлівалі будаўніцтва помніка, а таксама памятны надпіс, які, што цікава, першапачаткова ўтрымліваў памылку. Пазней памылка была выпраўленая, але след пасля гэтага застаўся да нашых часоў.

Помнік Тадэвушу Касцюшку, Хажэлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік Тадэвушу Касцюшку, Хажэлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У выніку нямецкай акупацыі і ваенных дзеянняў насельніцтва Хажеляў значна скарацілася, у тым ліку, таксама з-за вынішчэння мясцовых габрэяў. Хоць адбудова гарадка пачалася неадкладна пасля заканчэння вайны, то Хажэлі ніколі не вярнуліся ўжо да свайго даваеннага стану і прэстыжу.
У выніку складанай гісторыі Хажэляў тут амаль не засталося сапраўдных помнікаў старадаўнасці.

Kасцёл Святой Тройцы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Святой Тройцы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Галоўным і найстарэйшым аб’ектам у гарадку зʼяўляецца неараманскі рымска-каталіцкі касцёл Святой Тройцы. Пабудаваны ў 1872-1878 гадах па праекце архітэктара Адольфа Шымельпфенінга(Adolf Schimmelpfenning). Касцёл быў асвечаны ў 1886 годзе, а тры гады пазней была пабудавана касцельная вежа. У 1915 годзе вежу ўзарвалі немцы. Адрамантаваны пасля вайны касцёл часткова згарэў у 1930 годзе і быў адноўлены ў 1935 годзе.

Хажэлі - помнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлі - помнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тым не менш, жыхары памятаюць пра багатую гісторыю гарадка. Пра гэта сведчыць, напрыклад, даволі вялікая колькасць помнікаў, памятных знакаў і валуноў. Сярод іх асаблівую ўвагу звяртае валун да 450-годдзя атрымання Хажэлямі гарадскіх правоў, помнік Тадэвушу Касцюшку, статуя святога Фларыяна перад сядзібай мясцовай пажарнай каманды і помнік каралеве Боне – сімвал шматвяковай гісторыі горада.

Герб Хажэляў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Герб Хажэляў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Неадкрыты дагэтуль турыстамі гарадок Хажэлі з’яўляецца ідэальным месцам адпачынку для тых, хто шукае цішыні і спакою. Дадатковым козырам з’яўляюцца Дубовыя горы, з другога боку гарадка, з другога боку – таямнічая рака Амулеў (Omulew) – адна з апошніх дзікіх рэк паўночнай Мазовіі. Дзякуючы зручнаму распалажэнню на трасе ў Мазуры, Хажэлі паступова пераўтвараюцца ў месца прывабнае як для турыстаў, так і для інвестараў.

Хажэлі - сядзіба мясцовых уладаў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Хажэлі - сядзіба мясцовых уладаў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Барчэва – вармінскі гарадок, які называюць польскай Венецыяй (ФОТА)

01.12.2023 15:01
У гарадку нарадзіўся вядомы польскі кампазітар Фелікс Нававейскі, аўтар музыкі да вядомай патрыятычнай песні «Рота».