Беларуская Служба

26 студзеня ў польскіх кінатэатрах выходзіць фільм пра Касцюшку «Кос»

17.01.2024 12:00
Рэжысёр фільму Павал Маслёна падкрэсліў, што фільм – выдуманая гісторыя.
Кадр з фільмупрэс-матэрыялы

26 студзеня ў польскіх кінатэатрах выходзіць «Кос», узнагароджаны «Залатым львом» на 48-м Фестывалі польскага ігравога кіно ў Гдыні.

Сюжэт рэжысёра Паўла Маслёны пра гісторыю вясны 1794 года, калі абстаноўка ў Польшчы кіпіць. Генерал Тадэвуш «Кос» Касцюшка вяртаецца ў краіну і плануе пачаць паўстанне супраць расіян, мабілізуючы польскую шляхту і сялян. 

-Наш фільм расказвае пра некалькі дзён з жыцця Тадэвуша Касцюшкі напярэдадні выбуху паўстання. Нашая гісторыя выдуманая, гэта значыць, што мы не прытрымліваемся жыццёвага календара Касцюшкі. Мы хутчэй фантазіруем, што было б, калі б… Гэта хутчэй проба фантазіі, чым адказ на пытанне, што ў той час сапраўды здарылася.

Здымкі адбываліся ў самыя гарачыя дні года. Дзеянне 1/3 фільма адбываецца ноччу, у ім шмат каскадзёрскіх і піратэхнічных сцэн. Рэжысёр кажа, што гэта быў самы складаны і патрабавальны план, які ён калі-небудзь перажываў:

-Гэта быў вельмі складаны фільм, поўны каскадзёрскіх сцэнаў, з удзелам коней, піратэхнікі, былі стрэлы і агонь. Як кажа мая сцэнограф, гэта было крывавае карыта, мы пакінулі там кроў, пот і слёзы. Але было варта. Я шчаслівы, што мы здолелі перажыць гэтую цудоўную прыгоду, хоць часамі вельмі складаную.

У фільме Тадэвуша Касцюшку суправаджае яго верны сябар і былы раб Дамінга. Па слядах Касцюшкі разам з ордэнам на арышт ідзе рускі кавалерыйскі капітан Дунін, які любой цаной хоча схапіць генерала, перш чым той падыме народнае паўстанне. У той жа час малады селянін Ігнац, шляхецкі бастард, марыць аб дараванні герба і маёмасці ад пазашлюбнага бацькі Духноўскага, які перад самай смерцю запісвае яго ў сваім тэстаменце.

У фільме граюць: Батраш Беленя, Яцэк Брацяк, Робэрт Венцкевіч, Агнешка Грахоўска, Лукаш Сімлат, Пётр Пацэк, Анджэй Сэвэрын, Матыльда Гежна.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Варшаве адбылася прэм’ера фільма «Паўстанец 1863»

10.01.2024 14:27
Стужка рэжысёра Тадэвуша Сыка – першая за больш чым 30 гадоў мастацкая стужка пра Паўстанне 1863-1964 гадоў.