Цэнтр народнай культуры Польскага радыё чакае заяўкі на конкурсы «Фолькавая фанаграма года» і «Фанаграмныя крыніцы года» да 20 лютага.
-«Фолькавая фанаграма года» – гэта конкурс для дыскаў з фолькавай музыкай у вельмі шырокім сэнсе гэтага слова. Кожная музыка – натхнёная музычнымі традыцыямі. Таму гэта і этна-джаз, клубавая, танцавальная музыка. Традыцыйная фолькавая музыка таксама сюды ўваходзіць. У сваю чаргу «Фанаграмныя крыніцы года» – гэта конкурс для дыскаў з традыцыйная музыкай in crudo. Вельмі часта гэта дыскі з архіўнымі запісамі. Але таксама ўзнікае вельмі шмат дыскаў з традыцыйнай музыкай, але запісаных цяпер, – расказвае дырэктар цэнтра Пётр Кэндзёрэк.
Штогадовыя фанаграфічныя конкурсы Польскага радыё на працягу многіх гадоў былі найбольш актуальным і шырокім вобразам польскага музычнага рынку ў катэгорыях народнай і традыцыйнай музыкі. Сярод лаўрэатаў гэтай узнагароды – вядучыя польскія музыкі, звязаныя з фолькам, музыкай свету, этна, эксперыментальнай і джазавай музыкай.
-Здаецца, кожны дыск гурту «Kapela ze wsi Warszawa» быў пераможцам, а калі не, то быў у ліку лаўрэатаў. Кожны дыск гурту Януша Прусіноўскага, Адама Струга. У мінулым годзе выдатнейшы дыск «Дрыф» гурту «Odpoczno» перамог у нашым конкурсе. Таму найлепшыя, калі гаворка пра фолькавую сцэну, ніколі не абмінаюць гэтага конкурсу, – дадаў дырэктар цэнтра Пётр Кэндзёрэк.
Конкурс «Фолькавая фанаграма году» Польскае радыё ладзіцца з 1998 году, з 2002 году ён стаў часткаю фольк-фестывалю Польскага радыё «Новая традыцыя». Яго мэта – папулярызацыя народнай музыкі ў Польшчы. Гурт-пераможца атрымае грашовую ўзнагароду і выступіць падчас 25-га фольк-фестывалю Польскага радыё «Новая традыцыя».
У сваю чаргу Конкурс «Фанаграмныя крыніцы 2023 года» ўзнагародзіць лепшае выдавецтва традыцыйнай музыкі з Польшчы. Упершыню конкурс быў праведзены ў 2009 годзе, і яго асноўная мэта – матываваць мясцовыя супольнасці прадстаўляць свае музычныя традыцыі і аўтэнтычных выканаўцаў.
ав