Беларуская Служба

У Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю»

13.02.2024 10:43
У бліжэйшыя пятніцу і суботу ў Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю».
.
..

Дакументальны фільм будзе змагацца за прэмію «Оскар» у намінацыі «лепшы поўнаметражны дакументальны фільм». Ён таксама з'яўляецца пераможцам асноўнага конкурсу і прыза глядацкіх сімпатый на 23-м Міжнародным кінафестывалі WATCH DOCS.

Бескампрамісны дакумент, які нельга забыць: расповед пра разбурэнне тытульнага горада, аўтарства адзінага журналіста, які застаўся там да канца. Фільм Чарнова, які, рызыкуючы жыццём, фіксаваў расійскія ваенныя злачынствы і паўсядзённае жыццё жыхароў Марыупалю, – не журналісцкі запіс падзей, а пранізлівы, гарачы дакументальны абвінаваўчы акт. І ў той жа час гэта паўнавартасны кінатвор, зроблены з уражлівай фармальнай дысцыплінай. Мала які фільм глядзяць з такім напружаннем – з першых хвілін і да фіналу паказваецца, як гэты матэрыял удалося вывезці з акупаванай зоны. Мала хто з творцаў з такой сілай паказвае бязлітасную жорсткасць вайны. Але Чарноў і каманда робяць гэта не для таго, каб шакаваць. Іх намер – пакінуць сведчанне і ўскалыхнуць сумленнем свету.

Фільм толькі для дарослых, з польскімі, англійскімі і ўкраінскімі субтытрамі.

Арганізатары паказу: Фестываль WATCH DOCS, Новая Польшча, Цэнтр Мерашэўскага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры