Беларуская Служба

Рэдкія прадметы з прыватнай калекцыі аўтарства Вільгельма Томаша пакажуць у «Кардэгардзе»

06.03.2024 12:31
8 сакавіка ў галерэі Нацыянальнага цэнтра культуры «Кардэгарда» адкрыецца ўнікальная выстава «Вызваленая жанчына/Польскі art déco ў кераміцы».
.
..

Гэтым разам у прасторы Галерэі гледачы змогуць палюбавацца фаянсавымі статуэткамі 1920-х гадоў з польскай фаянсавай фабрыкі ў Пацыкове, аўтарства аўстрыйца Вільгельма Томаша. Адзін твор, таксама аўстрыйскага скульптара, створаны ў знакамітай венскай майстэрні Фрыдрыха Гольдшайдэра.

Гэтыя ўнікальныя, калекцыйныя прадметы з прыватнай калекцыі, рэдка прадстаўлены шырокай публіцы. Жаночыя фігуры створаны ў стылі art déco, што адлюстроўвае моду і густ эпохі.

Выстава ў галерэі Нацыянальнага цэнтра культуры «Кардэгардзе» – гэта ўнікальная магчымасць палюбавацца мастацкімі вырабамі, створанымі ў 1920-1939 гадах, якія таксама з'яўляюцца сведчаннем польскага мастацтва.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры