Слухайце размову ў далучаныйм файле!
У Варшаве прайшоў паказ дакументальнай стужкі «Беларусь 23.34». У дакументальным фільме расказваюцца гісторыі 30 людзей – як перажылі затрыманні і катаванні ў 2020-ым годзе, як яны сябе адчуваюць, і што, на іх погляд, памянялася ў беларускім грамадстве.
«Праблем у свеце вельмі шмат, канфліктаў шмат. Я езджу па фестывалях дакументальнага кіно і ведаю, што ў многіх краінах адбываюцца страшныя рэчы. Думаю, людзі губляюцца, забываюць, гэта лагічна. Беларусь далёка, і пра яе не так часта чуюць. Але, палякі, напрыклад, добра арыентуюцца ў тэме», – гаворыць рэжысёр стужкі Таццяна Свірэпа.
Цяпер рэжысёр працуе над наступным дакументальным фільмам, яна апісвае яго як гісторыю пра падвойную эміграцыю і жаночую моц.
Пасля паказу ў Варшаве фільм «Беларусь 23.34» паедзе ў Берлін.
вх