Беларуская Служба

Варшаўскі каралеўскі парк Лазенкі ўпершыню зробіць даступным для наведвальнікаў раней недаступную тэрыторыю

10.04.2024 09:17
Гэта звязана з 350-годдзем стварэння парку.
Аўдыё
  • Варшаўскі каралеўскі парк Лазенкі ўпершыню зробіць даступным для наведвальнікаў раней недаступную тэрыторыю
Палац на вадзе ў ЛазенкахArcaion/pixabay.com/CC0

Дырэктар парку Лазенкі Марыяна Атмяноўска паведаміла ў эфіры Польскага радыё 24, што наведвальнікі ўпершыню змогуць паглядзець некаторыя часткі Палаца на вадзе, які ініцыяваў стварэнне ўсяго праекту. Яны будуць даступныя паралельна з выставай пра заснавальніка парку, якая запланавана на канец гэтага месяца:

-Адно з невялікіх памяшканняў, якое знаходзіцца ў Палацы на выспе, на час гэтай выставы будзе спецыяльна адкрыта. Гэтым разам будзе магчымасць, каб туды заглянуць і адкрыць тое, што невідавочнае. У нас архітэктура з'яўляецца натуральнай сцэнаграфіяй. Аповед пра аўтэнтычны інтэр'ер стварае незвычайную атмасферу. Калі мы знаходзімся ў вестыбюлі Палацу на выспе, ці ў ванным пакоі, дзе мы бачым незвычайныя бела-блакітныя кафлі, то сустракаемся з найстарэйшымі рэчамі.

Перыядычная выстава будзе прысвечана Станіславу Гераклюшу Любамірскаму, які завалодаў тэрыторыяй з цяперашнім Палацам на вадзе, вакол якога пазней быў збудаваны парк Лазенкі:

-Выстава часткова будзе адбывацца ў Палацы на вадзе, то бок найстарэйшым памяшканнем з часоў Любамірскага, пасля перабудаванае каралём Станіславам Аўгустам. На выставе сабраныя экспанаты з 15 установаў у Польшчы і пяці замежных. Гэта першая такая профільная выстава пра Любамірскага.

Праца выставы працягнецца да 1 верасня.

Дата заснавання каралеўскага парку Лазенкі - 16 лютага 1674 года. Штогод парк наведваюць каля 5 мільёнаў чалавек.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Польскі Ван Гог» хутка на выставе ў Музеі Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага ў Вілянове

08.04.2024 15:53
«Гісторыі адной карціны» — так называецца выстава, на якой з 26 красавіка будзе прадстаўлена адзіная карціна Вінцэнта Ван Гога ў польскіх зборах.