Беларуская Служба

Многія экспазіцыі выставы ў Венецыі звяртаюцца да пытання бежанцаў, вайны, пакутаў

17.04.2024 17:10
Госці польскага павільёну на выставе сучаснага мастацтва могуць паслухаць і паўтарыць гукі вайны ва Украіне.
Аўдыё
  • Польшча на выставе ў Венецыі.
       .
Польскі павільён на выставе сучаснага мастацтва ў Венецыі.Фота: https://labiennale.art.pl

У цэнтры ўвагі польскай выставы на «Венецыянскай біенале» – украінцы і іх трагедыя, хаця і прэзентаваная даволі незвычайным, мастацкім спосабам. Калектыў «Адкрытая група» (Open Group) прадстаўляе свой праект, прысвечаны гукам вайны. У 2020 годзе група прадстаўляла ўкраінскі павільён на 58-й «Венецыянскай біенале» з праектам «Мрія» («Мара»). Пра сёлетнюю прапанову мастакоў распавядае кіраўнік Польскага радыё для Украіны Антон Марчыньскі, які знаходзіцца ў італьянскай Венецыі.

- Афіцыйнае адкрыццё 60-ай «Венецыянскай біенале мастацтва» адбудзецца 20 красавіка, але ўжо цяпер ідуць дні для прэсы. Шмат журналістаў наведвае павільёны розных краін, цікавяцца прапановамі. Нямала журналістаў прыходзіць у ў польскі павільён. Сёлета Польскае радыё для замежжа забяспечвае медыя-падтрымку мерапрыемства. Польская экспазіцыя нетыповая, беспрэцэдэнтная. Сёлета Польшчу прадстаўляюць украінскія мастакі. Калектыў Open Group запрапанаваў выставу «Паўтарайце за мной» – пра вайну, пра гукі вайны. На самой справе гэта гукавы расповед, які не патрабуе нават слоў. Падчас выставы паказваюць відэаролікі, дзе аўтары запісалі ваенных бежанцаў, якія імітуюць гукі рознай зброі, веданне якіх дазволіла ім выжыць. Гэта – падзенне бомбы, палёты снарадаў, гук кулямёту. Яны заклікаюць: «Паўтарыце за мной». Кожны госць польскага павільёну можа не толькі паслухаць гэтыя гукі, але і падысці да мікрафону, і, як у караоке, паўтарыць іх. І перанесціся ў тую ваенную сітуацыю, якая тут, у Венецыі, зусім не відавочная, але якая вызначае жыццё і смерць людзей ва Украіне.

Сёння ўжо адбылася першая прэзентацыя польскай выставы, прыйшлі госці, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Ці можна ўжо казаць пра першыя рэцэнзіі прац, прадстаўленых Польшчай на Біенале? Пра рэакцыю наведвальнікаў?

- Мне самому гэта цікава, я чакаю гасцей з Заходняй Еўропы, для каго гэтая вайна вельмі далёкая, але хто падзяляе тыя каштоўнасці, за якія Украіна змагаецца. Магчыма, тое, што я тут бачыў і чуў, пакуль што не паказвае поўнай карціны, але той, хто прыходзіць, зацікаўлены, і зараз у павільён ужо цяжка прабіцца.

Праект «Паўтарайце за мной» калектыву Open Group (Юры Білей, Павел Ковач, Антон Варга) – гэта галоўная праца польскага павільёну. Але, нагадаем, што дэвіз сёлетняй выставы - «Іншаземцы ўсюды». Для палякаў украінцы – блізкія па культуры і менталітэту людзі, ім блізкая іх трагедыя. А як павільёны іншых краін прадстаўляюць гэтую тэму?

- Сапраўды, «Іншамземцы ўсюды» – гэта дэвіз сёлетняй Біенале. Прайшоўшыся па розных павільёнах, я заўважыў, што  Гэта крайне неабходна, калі гаворка ідзе пра іншаземцаў.

Польшча ўдзельнічае ў Міжнароднай мастацкай выставе La Biennale di Venezia з 1932 года. Будаўніцтва Польскага павільёна ў Венецыі было прафінансавана польскім урадам яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя і дагэтуль ён з'яўляецца ўласнасцю польскай дзяржавы. Арганізатарам экспазіцый на міжнароднай выставе выступае варшаўская Zachęta — Нацыянальная мастацкая галерэя. Сёлета медыя-падтрымку польскай выставы ажыццяўляе Польскае радыё для замежжа.

нг