Беларуская Служба

Браньшчык - ідылічная вёска ў Даліне Ніжняга Буга (ФОТА)

19.04.2024 14:00
Браньшчык і яго бліжэйшая ваколіца прыцягваюць жыхароў Варшавы, якія жадаюць адпачыць ад гарадской мітусні.
Аўдыё
 -       Anna ZadrożnaRedakcja BiałoruskaPRdZ
Браньшчык - парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Браньшчык (Brańszczyk) – гэта невялікі гарадок на ​​рацэ Буг у Мазавецкім ваяводстве. Гэта таксама абавязковы прыпынак на маршруце Варшава – Беласток.

Браньшчык  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вёска спакушае сваёй ідылічнай атмасферай і краявідамі Даліны Ніжняга Буга. Згаданыя перавагі, а таксама зручная адлегласць ад Варшаву - усяго каля 60 кіламетраў, настолькі  зачаравалі жыхароў сталіцы, што як сам Браньшчык, так і яго бліжэйшая ваколіца з’яўляюцца прывабным месцам для адпачынку ад гарадской мітусні.

Браньшчык  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Браншчык, у сваёй багатай гісторыі таксама вядомы як Браньск, Браньска, Брэньшка - гэта сядзіба гміны і адна з яе найстарэйшых вёсак.

Адкуль узялася назва мястэчка - не вядома. Па адной з версій, назва паходзіць ад старапольскага слова «брын» (bryn- поль.), што азначала гразь. Паводле іншай версіі - ад слова «бараніць», бо размяшчэнне вёскі магло быць ідэальным як абарончы пункт. Аднак прамыя доказы існавання ў Браньшчыку абарончага замка, пакуль не былі знойдзеныя.

Браньшчык  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Безумоўна, амаль 800-гадовая гісторыя вёскі, які і ўсяго рэгіёну звязана з ракой Буг. Менавіта тут праходзіў адзін з найстарэйшых гандлёвых шляхоў Еўропы, які злучаў Чорнае мора з Балтыйскім.

Паводле дакументаў князя Конрада Мазавецкага з 1203-1235 гадоў, тагачасны Браньшчык быў мытняй-крэпасцю больш важнай, чым тагачасны непадалёкі Вышкаў(Wyszków). У той час гарадок быў цэнтрам пасялення для навакольных вёсак над Бугам.

Браньшчык  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Навакольныя лясы былі багатыя жывёлай, а воды Буга - рыбай. Пагрозу для мясцовага насельніцтва ўяўлялі выключна яцвягі і літоўцы.

Браньшчык - ракa Буг /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - ракa Буг /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праведзеныя на тэрыторыі гміны археалагічныя раскопкі даказалі, што мясцовым  бурштынавым шляхам карысталіся купцы ўжо ў рымскіх часах. Паводле навукоўцаў, гэта пацвярджаюць знойдзенымі ў непадалёкім Тухліне(Tuchlin) могілкамі, якія адносяцца да І стагоддзя да нашай эры, у якіх былі выяўленыя ўпрыгажэнні рымскіх часоў. У сваю чаргу ў Браньшчыку былі знойдзеныя „клошавыя магілы” з ранняга жалезнага веку.

Аднак з часам, пазбаўлены гарадскіх правоў Браньшчык з першай паловы XIX стагоддзя перайшоў ва ўласнасць роду Рудзкіх, сляды сядзібы якіх знаходзяцца на тэрыторыі мясцовага Дома сацыяльнай апекі.

Браньшчык - парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адной з галоўных турыстычных славутасцяў Браньшчыка з'яўляецца парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гісторыя парафіі датуецца пачаткам XV стагоддзя. Сённяшні мураваны касцёл, якому папярэднічалі некалькі драўляных храмаў, быў пабудаваны ў 1833 годзе, а пасля Другой сусветнай вайны адрамантаваны ў 1965 годзе. У 1995 -2000 гадах быў праведзены чарговы рамонт інтэр’ера касцёла, знешняга фасада і агароджы.

Браньшчык - парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Унутры святыні дамінуе стыль класіцызму і неабарока. Тут можна паглядзець барочныя карціны і скульптуры з XVІІ-XVІІІ стагоддзяў. Побач з касцёлам знаходзіцца мураваны касцельны дом з 1924 года.

Браньшчык - драўляная званіца /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - драўляная званіца /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама побач знаходзяцца парафіяльныя могілкі з гістарычнай драўлянай капліцай, дзе пахаваны апошні спадчыннік роду Рудзкіх Альфрэд з дачкой. На згаданых могілках пахаваная таксама знакамітая этнограф, прафесар Марыя Жывірска(Maria Żywirska). Яе праца пад назвай «Пушча Белая. Яе гісторыя і культура” – па сённяшні дзень застаецца каштоўнай крыніцай ведаў аб гісторыі і традыцыях рэгіёну.

Домам сумеснага пражывання для пажылых людзей у Браньшчыку  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Домам сумеснага пражывання для пажылых людзей у Браньшчыку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта дадаць, што сямейны дом Марыі Жывірскай цяпер з’яўляецца Домам сумеснага пражывання для пажылых людзей у Браньшчыку.

Браньшчык - помнік Станіславу Помян-Сжэдніцкаму /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - помнік Станіславу Помян-Сжэдніцкаму /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Калі гаворка ідзе пра вядомых палякаў, якія паходзяць з Браньшчыка, то варта ўспомніць, што тут нарадзіўся таксама першы старшыня Вярхоўнага суда ў незалежнай Польшчы (1917-1922) Станіслаў Помян-Сжэдніцкі(Stanisław Pomian-Srzednicki).

На могілках у Браншчыку мы таксама знойдзем мемарыяльныя месцы, такія як брацкая магіла 40 жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі на гэтых землях у верасні 1939 года і магіла сямі жаўнераў 201-га палка пехацінцаў, якія загінулі ў барацьбе з бальшавікамі ў 1920 годзе.

Браньшчык - рэгіянальны музей пад адкрытым небам імя Марыі Жывірскай /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - рэгіянальны музей пад адкрытым небам імя Марыі Жывірскай /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У Браньшчыку варта таксама наведаць невялікі рэгіянальны музей пад адкрытым небам імя Марыі Жывірскай. Тут можна пабачыць будынкі і аб'екты, звязаныя з гісторыяй і культурай рэгіёну Курпы Белыя. Курпы - гэта этнічная група з унікальнай народнай вопраткай, звычаямі і будаўніцтвам. У XVIII стагоддзі яе стварылі перасяленцы з Курпаў Зялёных, то бок з паўночнай Мазовіі.

У музеі можна паглядзець чароўную курпёўскую хату з садам, вуллямі і буйной хатай вясковага старасты, якая складаецца з вялікага пакоя, кухні і сенцаў з упрыгожаным ганкам.

Браньшчык - рэгіянальны музей пад адкрытым небам імя Марыі Жывірскай /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - рэгіянальны музей пад адкрытым небам імя Марыі Жывірскай /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Асабліва ў летнім сезоне тут можна палюбавацца атмасферай вясковага сада і агарода поўнага кветак і акружанага традыцыйнай плеценай агароджай.

У будынку кузні можна ўбачыць кавальскія прылады працы і буйную калекцыю падкоў.  Па сярэдзіне музейнай плошчы размяшчаецца традыцыйны калодзеж, падобны на той, які на пачатку ХХ стагоддзя згаходзіўся ў сядзібе Рудзкіх у Браньшчыку.

З музея пад адкрытым небам варта адправіцца на рачную прыстань на беразе ракі Буг. Тут можна адпачыць і палюбавацца ракой.

Браньшчык - мегафон/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - мегафон/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У гэтым месцы ўсталяваны адмысловы мегафон, каб слухаць гукаў прыроды. Заходзячы ў такое збудаванне можна пачуць узмоцненыя спевы птушак, шолах дрэў і травы, шум ветру. Ідэя незвычайнага турыстычнага аб'екта прыйшла ў Польшчу з Эстоніі.

Нагадваем, устаноўка мегафонаў уздоўж ракі Буг праводзілася ў рамках праекта «Ахова біяразнастайнасці ракі Буг - нашай спадчыны» і транспамежнага праекта пад назвай „Нас звязвае Буг”, у якім удзельнічалі ворганы самакіравання з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Браньшчык - ракa Буг /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Браньшчык - ракa Буг /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гуляючы на беразе ракі Буг варта памятаць, што хоць гэта маляўнічая і захапляльныя рака, то яна адначасова небяспечная і падступная.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Заручальны пярсцёнак і велікоднае яйка далі пачатак Музею пісанкі ў Цеханоўцы(ФОТА)

29.03.2024 13:01
У Музеі пісанкі ў Цеханоўцы можна паглядзець пісанкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Чэхіі, Кітая, Японіі, Кеніі і многіх іншых краінаў.

Шукаць бурштын можна не толькі на балтыйскім узбярэжжы, але і ва ўсходняй Польшчы (ФОТА)

05.04.2024 15:30
Пра плюсы і мінусы прыватнай музеялогіі ў Польшчы расказвае майстар па апрацоўцы бурштыну і заснавальнік Курпёўскага музея ў Ваху Здзіслаў Бзюкевіч.