Некалькі дзён таму там адкрылася Галерэя фарфору. Яе куратарка Ганна Шкурлат кажа, што наведнікі змогуць палюбавацца каштоўнымі прадметамі, сабранымі на працягу многіх гадоў, якія некалі ўпрыгожвалі сталы польскіх каралёў:
-Прадметы калекцыі Аўгуста ІІ, таксама заказаныя яго сынам Аўгустам ІІІ. У некалькіх выпадках нам удалося супаставіць арыгінальныя ўзоры фарфору з Далёкага Усходу з іх копіямі, зробленымі на фабрыцы ў Майсене. У першыя гады існавання мануфактуры фарфор аздаблялі ўзорамі, узятымі з кітайскага і японскага фарфору.
Большасць артэфактаў паходзіць з Каралеўскай фарфоравай мануфактуры ў Майсене, якая першай у Еўропе пачала вырабляць фарфор. Афармленне экспазіцыі адсылае да арыгінальных рашэнняў фарфоравых шаф XVIII ст. Аб'екты дэманструюцца ў пяці арыгінальных галандскіх шафах прыкладна з 1750 года і на французскіх камодах і кансольным століку з першай паловы XVIII стагоддзя.
ав
.
.
.